101 год таму беларуская мова стала дзяржаўнай

3 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят БНР абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай для выкарыстання мовай.

de725246_cc7b_41ff_95bf_3c4f1f70076a_w1023_r1_s.jpg

Некаторыя прапануюць адзначаць гэтую дату як Дзень дзяржаўнасці беларускай мовы. Нагода — прыняцце ў гэты дзень 1918 года пастановы Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі, якой беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай для выкарыстання ў дакументах урадавых установаў.
Пры тым, што беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай моваю рэспублікі, нацыянальным меншасцям у Беларусі (галоўнымі з якіх былі рускія, палякі і яўрэі) прадстаўлялася права карыстацца сваімі мовамі пры афіцыйнай камунікацыі з дзяржаўнымі ўстановамі.