Жытомірская вобласць цалкам вызвалена ад расійскіх войскаў

Там больш няма расійскіх салдат.

Фота: facebook.com/vitaliy.bunechko

Фота: facebook.com/vitaliy.bunechko


У Жытомірскай вобласці больш не засталося расійскіх войскаў, паведамляе кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Бунечка.
«На Жытоміршчыне вораг быў адкінуты і на сёння расійскіх акупацыйных войскаў на тэрыторыі нашай вобласці няма», — напісаў ён у Facebook.
Бунечка дадаў, што пры адыходзе расійскія вайскоўцы кінулі частку тэхнікі і боепрыпасы і замініравалі лясы і прыватныя дамы.