Знайшоўся Мікалай Статкевіч
Пра гэта на сваёй старонцы ў ФБ напісала рэдактарка партала «Хартыя'97» Наталля Радзіна.
Паводле яе словаў, ёй патэлефанавала жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, і паведаміла, што знайшла мужа ў ізалятары на Акрэсціна.
Апынулася, што ўчора над ім адбыўся суд, падчас якога яго прысудзілі да 5-ці сутак арышту.
Нагадаем, Мікалай Статкевіч заклікаў грамадскасць прыняць удзел у акцыі пратэсту 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы.