З тэрыторыі Беларусі па Украіне працягваюць страляць расійскія «Іскандэры»

Пра гэта заўляюць ва Украіне.

photo_2022_03_14_09_51_33.jpg

Расійскія войскі ў парушэнне нормаў міжнароднага гуманітарнага права працягваюць разбураць стацыянарныя аб’екты вайсковай і грамадзянскай інфраструктуры на ўкраінскай тэрыторыі, заявіў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Паводле звестак Генштабу, на Валынскім напрамку «праціўнік правёў паказальныя дзеянні» падраздзяленняў са складу Узброеных сіл Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай.
Разам з тым, са спасылкай на «адну з найвышэйшых службовых асоб беларускіх сіл спецыяльных аперацый» сцвярджаецца, што «спецназ Беларусі не будзе ўдзельнічаць у вайне з Украінай».