Венядзіктаў пра Ціханаўскую: яна моцна вырасла

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля інтэрв'ю з лідаркай беларускага дэмакратычнага руху Святланай Ціханоўскай.

dscn6675.jpg


Напярэдадні яно з'явілася на сайце расійскай радыёстанцыі, а ў эфіры будзе ў чацвер.

«Яна моцна вырасла, — сказаў Венядзіктаў у сераду ў эфіры «Эхо Москвы». — Гэта маё першае інтэрв'ю з Ціханоўскай. Я сачыў за ёй. Калі рыхтаваўся, я глядзеў яе апошнія інтэрв'ю за год. Зразумела, што чалавек спачатку трапіў выпадкова ў гэты замес... І адзін час яна казала такімі блокамі... Падрыхтаванымі, я б сказаў», — цытуе Венядзіктава Еўрарадыё.

«Таму, калі я рыхтаваўся, мне трэба было яе "выбіць" з гэтых нарыхтовак стылістычна. І яна пару разоў гэта заўважыла і сказала: "Вы мяне заганяеце ў кут?"А я не збіраўся заганяць яе ў кут, а проста спрабаваў памяняць яе стыль прамовы! Каб слухачы слухалі яе, а не нарыхтоўкі, якія рабіў яе штаб, дарадцы і гэтак далей... Па-мойму, атрымалася.

І ў гэтым сэнсе яна вельмі добра рэагуе. Ціханоўская вельмі жывая ў сэнсе рэакцыі, а не такі заведзены бюракрат. Мне здаецца, што яна прагрэсуе», — уразіўся Венядзіктаў.