Уладзімір Зяленскі — Пуціну: «Сыдзі з нашай зямлі» (відэа)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сесці за стол перамоваў. Ён нагадаў, што Украіна нікому не пагражае.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сесці за стол перамоваў.
Ён звярнуўся да яго ў час прэс-канферэнцыі.
«Што ты хочаш ад нас? Сыдзі з нашай зямлі. Не хочаш цяпер сысці — сядзь са мной за стол перамоваў. Я вольны. Сядзь са мной. Толькі не на 30 метраў, як з Макронам, Шольцам — я ж сусед! Я не кусаюся. Я нармальны мужык, сядзь са мной, пагавары. Чаго ты баішся? Мы нікому не пагражаем, мы не тэрарысты. Мы не захопліваем банкі. І не захопліваем чужыя землі», — цытуе ўкраінскага прэзідэнта unian.net.