Уладзімір Зяленскі: На перамовах з Расіяй пакуль не ўдалося дасягнуць выніку
Прэзідэнт Украіны выступіў на чарговым брыфінгу.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што на перамовах з Расіяй пакуль не ўдалося дасягнуць выніку, які задаволіў бы Украіну.
Ён адзначыў, што пакуль ішлі перамовы, абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі працягваліся. У прыватнасці, Зяленскі распавёў аб абстрэле Харкава расійскай рэактыўнай артылерыяй: «Гэта адназначна ваеннае злачынства. Мірны горад, мірныя жылыя раёны, ні аднаго ваеннага аб'екта».
Зяленскі заклікаў выключыць РФ з Рады Бяспекі ААН і дадаў, што падпісаў заяву аб уступленні Украіны ў ЕС, яна ўжо зарэгістраваная ў Брусэлі. Працэдура разгляду заяўкі на ўступленне Украіны ў Еўрасаюз ужо афіцыйна стартавала.