Украіна высылае большасць беларускіх дыпламатаў

Украіна высылае большую частку беларускіх дыпламатаў і скарачае колькасць персаналу пасольства Беларусі да пяці чалавек, пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.

original_47.jpg

Паведамляецца, што такое рашэнне ў Украіне прынялі ў адказ на недружалюбныя дзеянні Беларусі (нагадаем, беларускі бок выслаў ўкраінскіх дыпламатаў і закрыў консульства ў Брэсце).

МЗС Украіны анулявала акрэдытацыю большай часткі супрацоўнікаў амбасады, знаходжанне іх і членаў іх сем'яў на тэрыторыі Украіны абвешчана непажаданым.

Для беларускіх дыпламатаў усталяваны дазвольны рэжым перамяшчэння за межамі 40-кіламетровай зоны ад цэнтра Кіева. Анулюецца таксама экзекватура ганаровага консула Беларусі ў Львове.

Паводле reform.news.