Турцыя закрые Басфор для расійскіх караблёў ВМС
Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што «сітуацыя ва Украіне ператварылася ў вайну. Турцыя выканае артыкулы Канвенцыі Мантрэ аб турэцкіх пралівах».
Канвенцыя Мантрэ дае права Турцыі забараняць праход ваенных караблёў. Гэта азначае, што праліў Басфор (злучае Чорнае мора з Міжземным) будзе закрыты для расійскіх ВМС, паведамляе АФН.