Трынаццаты дзень вайны. Асноўнае за дзень
Зноў ляцяць бомбы, зноў гінуць людзі. Галоўная інфармацыя па стане на 8 сакавіка, 22.30.
«Украіна ніколі не будзе захоплена Пуціным. Ён можа захапіць адзін горад, але ён не зможа захапіць усю краіну», – заявіў прэзідэнт ЗША Байдэн.
***
Вялікая Брытанія ўслед за ЗША заявіла аб адмове ад расейскіх нафты і нафтапрадуктаў да канца 2022 года.
***
Краіны Захада распрацуюць аналаг «плана Маршала па аднаўленні Украіны», заявіў прэм'ер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.
***
З горада Сумы эвакуяваныя мірныя жыхары.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.
***
Экс-міністр абароны Грузіі Іраклій Акруашвілі прыехаў ва Украіну разам з грузінскімі добраахвотнікамі ваяваць супраць акупантаў.
***
Войскі РФ разбамбілі Ірпеньскую гарадскую паліклініку і новы медыцынскі цэнтр, паведамляе экс-мэр горада Карплюк.
***
Аляксей Арастовіч заявіў, што тэмпы прасоўвання суперніка істотна замарудзіліся.
Ён таксама падкрэсліў, што з-за адсутнасці поспехаў на зямлі і ў паветры намаганні расіян перанесеныя на інфармацыйна-псіхалагічную вайну. «Таму 2-3 дні мы чуем пра захопы гарадоў. Наша мэта — не верыць у іх хлуслівыя паведамленні», — патлумачыў Арастовіч.
***
Эвакуацыя мірнага насельніцтва ў Сумах была сарваная праз абстрэлы расійскімі танкамі.
***
Згодна з аператыўнай зводкай Генштаба УСУ, захоўваюцца прыкметы гатоўнасці кіраўніцтва Беларусі да магчымага шырокамаштабнага ўдзелу УС РБ у баявых дзеяннях супраць Украіны на баку РФ.
У зводцы таксама паведамляецца, што падраздзяленні УС РБ пераведзены ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, але маральна-псіхалагічны стан асабовага саставу вельмі нізкі. Большасць вайскоўцаў не жадае ваяваць на баку УС РФ.
Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, асноўныя намаганні акупантаў працягваюць засяроджвацца на стварэнні ўмоў для захопу гарадоў Кіеў, Харкаў, Чарнігаў, Сумы, Марыупаль, Мікалаеў і на выхадзе на адміністрацыйныя межы Луганскай і Данецкай абласцей.
***
«Калі NATOне жадае альбо не можа "закрыць неба" над Украінай, мы закроем яго самі, дайце нам зброю, калі ваша зброя ляжыць у чахлах», — заявіў сакратар РНБА Аляксей Данілаў.
***
Акупанты цалкам разбурылі шпіталь у Ізюме.
«Верагодна, гэта была чарговая таемная база NATO. Хворыя выбіраліся з-пад завалаў як маглі», — напісаў намеснік мэра Уладзімір Мацокін.
***
ЗША забаранілі імпарт нафты і газу з Расіі.
Сенатар Крыс Кунс у эфіры CNN, каментуючы гэтае рашэнне, заявіў, што цэны на паліва вырастуць па ўсёй планеце. Аднак ён падкрэсліў, што гэта — «кошт свабоды».
***
Еўрасаюз адмаўляецца ад расійскага паліва і абяцае далучыць Украіну да сваёй энергасеткі.
***
Віктар Януковіч«па-бацькоўску» звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага.
«Вы абавязаныя любым коштам спыніць кровапраліцце і дасягнуць мірнага пагаднення», — параіў Януковіч.
У сваю чаргу, Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі ABC заявіў: «Народ, які мяне абраў, не гатовы да капітуляцыі, мы не гатовыя да ўльтыматумаў».
***
Расійскі бок жадае арганізаваць так званыя гуманітарныя калідоры ў Расію і Беларусь, каб узяць украінцаў у палон.
Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзянісенка падчас тэлемарафона.
***
У Сумах у выніку авіяўдараў па жылых дамах загінулі 18 мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей, паведаміў дэпутат Вярхоўнай рады Антон Герашчанка.
***
Ва ўкраінскіх медыя з'явілася відэа з новымі беларускімі добраахвотнікамі, якія адпраўляюцца ваяваць за Украіну.
***
Урад РФ забараніў вывозіць з краіны замежныя медыцынскія вырабы, што былі дастаўлены з краін, якія абвясцілі санкцыі.
***
Расійскія самалёты бамбавалі Сумы і Ахтырку. Сярод ахвяр ёсць дзеці.
Расіяне атакавалі жылыя кварталы ў Сумах і Ахтырцы, таксама знішчаныя будынкі ў сяле Бітыца. Пра гэта паведаміў кіраўнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.
У Сумах снарад трапіў у жылы дом. Дзевяць забітых, ёсць параненыя,
сярод ахвяр — дзеці.
Разбітыя жылыя кварталы ёсць і ў Ахтырцы. Снарады ў чарговы
раз трапілі ў ЦЭЦ, якую ўжо знішчылі расійскія бомбы, таксама ў будынак рады
і ўнівермаг горада. Усяго ў Ахтырцы відавочцы налічылі 4 выбухі.
***
ЗША абмеркавалі з Венесуэлай замену расійскай нафты.
Злучаныя Штаты гатовыя абмяркоўваць усе магчымыя шляхі
скарачэння спажывання нафты з РФ.
«Белы дом заявіў у панядзелак, што амерыканская
дэлегацыя правяла перамовы на выхадных у Венесуэле, якія ўключалі абмеркаванне паставак
энерганосьбітаў — Вашынгтон шукае шляхі скарачэння імпарту расійскай
нафты», — паведамляецца на twitter-старонцы агенцтва.
***
У Харкаве акупанты РФ разбамбілі прытулак для жывёл.
Разбурана 5 вальераў, пяць сабак загінулі пад абломкамі, каля шасці атрымалі раненні, яшчэ пяць жывёл уцяклі. У цэнтры ператрымкі на момант трапляння снарада знаходзілася 293 сабакі.
***
Сына і ўнука Сафіі Ратару затрымала СБУ пры спробе збегчы ў Малдову.
Стала вядома, што 7 сакавіка на ўчастку ўкраінска-малдаўскай мяжы ля горада Магілёў-Падольскі ўкраінскімі памежнікамі была затрымана група з дзевяці чалавек.
Праваднік-малдаванін спрабаваў таемна пераправіць на лодцы
праз кардон восем украінцаў прызыўнога ўзросту. Сярод іх нечакана выявіліся
Руслан і Анатоль Еўдакіменка — сын і ўнук 74-гадовай спявачкі Сафіі Ратару.
***
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі яшчэ аднаго расійскага генерала.
У ходзе баёў пад Харкавам загінуў расійскі военачальнік, генерал-маёр, начальнік штаба, першы намеснік камандуючага 41-й арміяй Цэнтральнай вайсковай акругі Расіі Віталь Герасімаў. Былі таксама забітыя і параненыя шэраг вышэйшых афіцэраў расійскай арміі, піша Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны.
***
Выставілі
падазрэнні расійскаму лётчыку, які бамбіў Ізюм і Харкаў.
У Генеральнай пракуратуры Украіны паведамілі, што лётчыку-падпалкоўніку, намесніку камандзіра аднаго з авіяцыйных палкоў Узброеных сіл РФ паведамілі аб падазрэнні ў бамбаванні Харкава і Ізюма, пра гэта піша ўкраінская служба «Радыё Свабода».
«Паводле
следства, 24 лютага і 3 сакавіка 2022 года падазраваны і штурман па незаконным загадзе камандуючага УПС Расіі вылецелі з аэрапорта Варонежа (Расія), незаконна
перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны і нанеслі авіяўдары па горадзе Ізюм
Харкаўскай вобласці. У выніку гэтых дзеянняў загінулі 8 мірных жыхароў.
Акрамя таго, 6 сакавіка 2022 году гэтыя ж асобы бамбавалі горад Харкаў з мэтай
знішчэння рэгулярных падраздзяленняў Узброеных сіл. У выніку цалкам і
часткова разбураны шматпавярховыя жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі,
медыцынскія ўстановы, навучальныя ўстановы і інтэрнаты ў Харкаве», — адзначылі
ў офісе генпракурора.
Падазрэнне
выставілі паводле артыкула аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і
недатыкальнасць Украіны, што прывяло да гібелі людзей, а таксама аб парушэнні
законаў і звычаяў вайны.
***
Падчас вайны ўкраінскія салдаты тэрміновай службы будуць атрымліваць дадаткова каля $1000 штомесяц.
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.
Для вайскоўцаў, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у
баявых дзеяннях або забяспечваюць правядзенне мерапрыемстваў па нацыянальнай
бяспецы і абароне, адпоры і стрымліванні ўзброенай агрэсіі, памер дадатковага
ўзнагароджання павялічваецца да 100 000 грыўняў (каля 3,3 тысячы долараў).
Сем'ям загінулых вайскоўцаў выплачваецца аднаразовая
грашовая дапамога ў памеры 15 мільёнаў грыўняў (амаль 500 тысяч долараў).
***
Войскі РФ атакавалі ўкраінскіх ратавальнікаў. 12 ахвяр.
Акупанты захапілі дзве пажарна-выратавальныя часткі.
За мінулыя суткі ў выніку абстрэлаў расійскай арміяй
падраздзяленняў ДСНС загінулі 12 чалавек, траўмаваныя 24.
Акрамя таго, знішчана 39 будынкаў, пашкоджаныя 24 будынкі,
захопленыя дзве пажарна-выратавальныя часткі.
На захопленай тэрыторыі функцыянуе 121 пажарна-выратавальнае
падраздзяленне.
Таксама знішчаныя 55 адзінак тэхнікі, захопленыя дзве адзінкі, а пашкоджаныя 15 адзінак тэхнікі.
***
На Жытоміршчыне патушылі пажар на нафтабазе.
Пажар на нафтабазе ліквідаваны раніцай 8 сакавіка.
Пажар на нафтабазе ў пгт. Чарняхоў Жытомірскай вобласці
ліквідаваны.
Пра гэта ў Facebook паведамляе Дзяржаўная служба па
надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што пажар удалося пагасіць у аўторак, 8
сакавіка, у 06:15.
Як паведамляў УНІАН, вечарам 7 сакавіка ў выніку авіяўдараў
на нафтабазах у Жытоміры і пгт. Чарняхоў паўсталі ўзгарання рэзервуараў.
Паводле папярэдніх даных, ахвяр і пацярпелых не было.
***
«Байрактар» разнёс «Бук» расійскіх акупантаў (відэа).
Узброеныя Сілы Украіны знішчылі зенітны ракетны комплекс «Бук» расійскіх акупантаў пры дапамозе ўдарнага беспілотніка
«Bayraktar».
У сеціве апублікаванае відэа моманту прыцэльнага ўдару па
варожай тэхніцы.
«Мінус адзін расійскі «Бук», — гаворыцца ў
паведамленні.
ЗРК «Бук» прызначаны для паражэння рухомых мэтаў
на малых і сярэдніх вышынях. З такога комплекса расійскія найміты ў 2014 годзе
над Данбасам збілі «Boeing» рэйса MH17.
Раней у камандаванні Паветраных сіл УСУ паведамілі, што ўжо збітыя дзясяткі крылатых і балістычных ракет акупанта, 52 баявыя самалёты, 69 верталётаў і іншыя маларазмерные мэты.