Стаў вядомы лёс каардынатара БХД у Маладзечна

Стаў вядомы лёс каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова, які доўгі час не выходзіў на сувязь.

Раман Ганчароў

Раман Ганчароў


Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, яго затрымалі яшчэ раніцай 10 сакавіка і асудзілі на пяць сутак арышту.
Нагадаем, што 8 сакавіка ў Рамана Ганчарова канфіскавалі ўлёткі да “Маршу недармаедаў”, які прайшоў у Маладзечна ўвечары 10 сакавіка.
Паводле прэс-рэлізу БХД