Расійскія вайскоўцы ўжылі ва Украіне гіпергукавую зброю

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што расійскія вайскоўцы ўжылі гіпергукавыя ракеты комплекса «Кінжал» для «знішчэння падземнага ваеннага склада на захадзе Украіны», піша расійскі «Інтэрфакс».

480514_klipart_ofitsialyniy_sayt_ministerstva_oboroni_rf_ekaterinburg_raketi_voennie_deystviya_istrebitely_vvs_250x0_1200.800.0.0.jpg


«18 сакавіка авіяцыйным ракетным комплексам "Кінжал" з гіпергукавымі аэрабалістычнымі ракетамі знішчаны вялікі падземны склад ракет і авіяцыйных боепрыпасаў украінскіх войскаў у населеным пункце Дзяляцін Івана-Франкоўскай вобласці», — заявіў Канашэнкаў.
Паводле звестак расійскіх СМІ, «Кінжал» — авіяцыйны комплекс з высокадакладнай гіпергукавай аэрабалістычнай ракетай. Створаны на базе мадэрнізаванага далёкага знішчальніка-перахопніка МіГ-31 / Міг-31К. Паводле слоў расійскіх вайскоўцаў, ён здольны паражаць цэлі на далёкасці больш за 2000 км. У лютым 2022 года расійскія знішчальнікі МіГ-31К з гіпергукавымі ракетамі «Кінжал»былі адпрацаваныя  ў Сірыі.
Канашэнкаў заявіў таксама, што «берагавым ракетным комплексам "Бастыён" знішчаны цэнтры радыё- і радыётэхнічнай разведкі ўкраінскіх Узброеных сіл у населеных пунктах Вялікі Дальнік і Вялікадолінскае Адэскай вобласці».