Пяскоў пацвердзіў: ва Украіне ўсе ідзе згодна з планам
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што інфармацыяй пра ракетны ўдар па караблю «не валодаюць», але вайна працягвае ісці «згодна з планам»
Прэс-сакратар
Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ў Крамлі нічога не ведаюць пра
меркаваны ракетны ўдар па расійскім фрэгаце.
«Не, мы не валодаем такой інфармацыяй», — цытуе Пяскова ТАСС.
Таксама Дзмітрый Пяскоў зноў пацвердзіў, што «спецыяльная ваенная аперацыя РФ на Украіне ідзе згодна з планам». Пра гэта заявіў Пяскоў, каментуючы словы Лукашэнкі, які ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву AP выказаў меркаванне, што гэтая аперацыя «зацягнулася».