«Пахаваў маму каля дзіцячага садка». Жахлівая запіска з блакаднага Марыупаля (фотафакт)
У сеціва трапіла напісаная ад рукі запіска з Марыупаля. Жахлівае сведчанне ваеннага часу ва Украіне. Аўтар запіскі невядомы.
У запісцы згадваецца смерць маці, якая «памерла хутка». Яе пахавалі каля дзіцячага садка, дом сям'і згарэў.
Нагадаем, Марыупаль — гэта ўкраінскі «Ленінград часоў Вялікай Айчыннай вайны». Горад ужо колькі дзён цалкам заблакаваны расійскімі войскамі, там створана сапраўдная гуманітарная катастрофа. Зрэдку жыхары могуць вырвацца з блакады праз гуманітарныя калідоры, якія абстрэльваюцца. Аднак дагэтуль там застаюцца тысячы мірных жыхароў, якія пакутуюць без ежы, вады і цяпла.
Расіяне працягваюць бамбіць Марыупаль, паводле паведамленняў мясцовых уладаў, разбурана 80-90 працэнтаў гарадскіх будынкаў. Нягледячы на гэта, горад не здаецца, там ідуць вулічныя баі.