Пад мінамётным абстрэлам паранілі вакаліста гурта «Бумбокс» Андрэя Хлыўнюка
Андрэй Хлыўнюк цяпер ваюе ў тэрытарыяльнай абароне Кіева.

Вакаліст гурта «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк трапіў пад мінамётны абстрэл і быў паранены. Пра гэта музыка распавёў у сваім інстаграме. Судзячы па фота, музыка атрымаў раненне твару.

Усе ўдзельнікі гурта «Бумбокс» яшчэ ў самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўступілі ў тэрытарыяльную абарону. Цяпер Андрэй Хлыўнюк — баец Нацыянальнай патрульнай паліцыі горада Кіева.

Паводле РС.