Назіральнікі гатовыя да старту

Мы думалі, што яшчэ паспеем пакпіць пра «выбары без выбараў» і пасцябацца з кандыдатаў у дэпутаты. А насамрэч выбары — хутка, ужо менш чым праз тыдзень. Датэрміновае галасаванне пачынаецца 18 сакавіка, і назіральнікі ад кампаніі «Права выбару» ужо імкнуцца на выбарчыя ўчасткі.



maxresdefault.jpg

Ігар Лялькоў

Як паведаміў у Мінску на прэс-канферэнцыі каардынатар па адукацыі кампаніі «Права выбару» Алесь Сілкоў, за пяць дзён да датэрміновага галасавання ўжо падрыхтаванна 890 назіральнікаў. У той час, які застаўся да пачатку галасавання, навучанне працягваецца, і колькасць падрыхтаваных назіральнікаў вырасце да 1.200 чалавек, мяркуе Сілкоў. Ахапіць назіраннем удасца каля 120 акругаў і не менш за 500 выбарчых участкаў.

Як адзначыў намеснік старшыні партыі БНФ і адзін з кіраўнікоў «Права выбару» Ігар Лялькоў, удада на этапе рэгістрацыі кандыдатаў вельмі пераблытала карты назіральнікам. Лялькоў нагадаў, што не былі зарэгістраваныя найбольш моцныя прэтэндэнты ў дэпутаты алд апазіцыі, а «Права выбару» — кампанія, якая мела намер ладзіць назіранне ў цесным супрацоўніцтве з камандамі кандыдатаў. Таму прышлося тэрмінова шукаць па-першае, зарэгістраваных кандыдатаў, а па-другое, тых, хто б не казаў народу пра немэтазгоднасць удзелу ў галасаванні, а актыўна праводзіў сваю перадвыбарчую кампанію. Такіх і набралося 120 чалавек — на 120 акругаў.

Між іншым, адзначыў Лялькоў, гэта яшчэ не канец, бо ўлада іншым разам здымае кандыдатаў з перадвыбарчай гонкі. Напрыклад, 12 сакавіка ўлады скасавалі рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты, кіраўніка Гродненскай абласной філіі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Адпаведна, назіральнікі, якія меліся назіраць за працэсам галасаванння за яго, мысяць быць перакінутыя на нейкую іншую акругу.

Як ні дзіўна, па словах Сілкова, пры сённяшняй палітычнай апатыі грамадзянаў, пры іх поўным няверы і ў самі мясцовыя Саветы, і ў працэс выбараў, удзел у назіранні вырашаюць узяць не толькі партыйныя актывісты. «У нас тры шляхі фарміравання камандаў назіральнікаў. Першы — гэта, безумоўна, партыйныя структуры арганізацый, якія ўваходзяць у кампанію «Права выбару». Другі — каманды кандыдатаў, што натуральна, бо яны зацікаўленыя ў празрыстых і сумленных выбарах. І, як ні дзіўна, праз сайт «Права выбару» да нас далучаюцца людзі, якія б хацелі на свае вочы пабачыць «нутро» беларускага выбарчага працэсу. Такіх людзей дастаткова», — адзначыў Сілкоў.

Паколькі мэта кампаніі «Права выбару» гэтым разам — не проста назіраць, а імкнуцца прадухіліць парушэнні на выбарчых участках, то і дзейнічаць яны ў кампаніі будуць па-новаму. Напрыклад, усе звыклі да таго, што назіральнікаў адсоўваюць куды падалей ад стала, дзе лічацца бюлетэні. Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі адзначыў, што ў Выбарчым кодэксе Беларусі працэдура падліку галасоў дакладна не прапісаная, і камісія сама прымае рашэнне, як ёй зручна лічыць галасы. «Таму мы будзем падаваць у камісіі прапановы, як весці падлік. Мы прапануем камісіі вылучыць адказнага каардынатара, які будзе паказваць кожны бюлетэнь назіральнікам і класці гэтыя дакументы ў стс з прозвішчам кандыдата. Тады працэдура падліку будзе празрыстая, і мы гэта прызнаем», — сказаў Маслоўскі.

Дарэчы, па ягоных словах, нават у рэкамендацыях ЦВК зараз прапісана, што назіральнікі не павінны знаходзіцца за 5 — 10 метраў ад месца падліку бюлетэняў, а стаяць там, адкуль ён можа бачыць падлік.

Як адзначыў Маслоўскі, прыняццё такога парадку падліку бюлетэняў павінна скасаваць яшчэ адну практыку: калі сябры камісіі лічаць бюлетэні, запісваюць вынікі на паперку, перадаюць паперку старшыні камісіі, а старшыня камісіі піша выніковы пратакол, і сябры камісіі самі не ведаюць вынікаў галасавання на сваім участку.

Назіранне на выбарах, паводле Маслоўскага, будзе «татальным», то бок і ў час датэрміновага галасавання назіральнікі будуць прысутнічаць на ўчастках. У гэты час іх галоўная задача — захаваць скрыні з воевыяўленнем грамадзянаў. Таму яны будуць дамагацца, каб гэтыя скрыні захоўваліся не ў проста замкнёным, але і ў апячатаным памяшканні — каб прадухіліць розныя «начныя ўкіды бюлетэняў».

Ну і, канешне, назіральнікі будуць дамагацца штодзённай «зверкі» спісаў выбаршчыкаў на ўчастку. Бо іншым часам бывае, што пад час выбараў ад 20 да 50% выбаршчыкаў, унесеных у спіс галасавання, раптоўна «знікаюць». Такі «мор» сярод выбаршчыкаў дазваляе завысіць працэнт прагаласаваўшых.

І яшчэ — нягледзячы на тое, што мяжа яўкі на мясцовых выбарах у беларусі адмененая, назіральнікі ўсё роўна будуць лічыць колькасць прыйшоўшых на ўчасткі і галасаваўшых грамадзянаў. І гэта будзе раібіцца не проста для таго, каб паказаць мізер актыўнасці выбаршчыкаў, альбо спраўдзіць словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ўдзел у галасаванні возьмуць 70 — 75% выбаршчыкаў. «Розніца паміж колькамцю прагаласаваўшых па падліках назіральнікаў і колькасцю бюлетэняў у скрынях да галасавання дазваляе зрабіць высновы, быў укід бюлетэняў, альбо не, была фальсіфікацыя, альбо адсутнічала», — патлумачыў Маслоўскі.

Прычым, назіральнікі збіраюцца рабіць усё ў межах закону. «Калі ў першы раз пры выяўленні парушэння будзе рабіцца заўвага, у другі раз ужо будзе складацца адпаведны акт. Гэтыя скаргі будуць не толькі перадавацца ў вышэйстаячыя камісіі альбо, калі парушэнне значнае, у пракуратуру, і будуць не толькі сведчаннямі недэмакратычнасці выбараў. На падставе такіх актаў кандыдаты ў дэпутаты будуць абскарджваць вынікі выбараў па сваёй акрузе, альбо патрабаваць скасаваць гэтыя вынікі», — адзначыў Маслоўскі.

Дарэчы, як адзначыў Лялькоў, спроба абцяжарыць жыццё назіральнікаі зыграла з ЦВК даволі непрыемную рэч. Раней для таго, каб выкінуць назіральніка з выбарчага ўчастку, патрэбная была толькі палітычная воля кіраўніка выбарчай камісіі. Зараз ЦВК увёў паняцце «акрэдытацыі назіральніка». З аднаго боку, гэта стварае невялічкія перашкоды назіральнікам, бо ім трэба атрымліваць гэтую акрэдытацыю. А з іншага — пазбавіць назіральніка акрэдытацыі можна толькі рашэннем усёй камісіі. «Гэта значыць, што пад час датэрміновага галасавання, калі на ўчастку прысутнічаюць два — тры сябра камісіі з належных 12 — 13, выдаліць назіральніка з участка немагчыма: трэба пасяджэнне камісіі і кворум. Да таго ж, па заканадаўстве, камісія павінна лічыць галасы без перапынкаў. Для таго, каб разгледзець пытанне аб пазбаўленні назіральніка акрэдытацыі, трэба праводзіць пасяджэнне камісіі па гэтым пытанні. А каб праводзіць такое пасяджэнне, трэба рабіць перапынак. То бок, назіральніка немагчыма выдаліць з участку пад час самага важнага моманту — падліку галасоў», — лічыць Лялькоў.

Але як на самой справе ўлада абыдзецца з назіральнікамі, мы пабачым вельмі хутка. У сёлетніх мясцовых выбарах шмат навацыяў, а тое, што запісана ў заканадаўстве, і тое, што адбываецца на практыцы, зазвычай — вельмі розныя рэчы.