Найбліжэйшае кола Пуціна, якое кіруе вайной. Пайменна

Распачаўшы крывавую вайну, якая можа разбурыць эканоміку яго краіны, Пуцін, здаецца, прымае рашэнні самастойна. Падчас апошніх сустрэч з найбліжэйшым колам ён выглядаў зусім ізаляваным і трымаўся на вялікай адлегласці ад блізкіх дарадцаў.

xyilo.webp


Як галоўнакамандуючы Пуцін нясе галоўную адказнасць за ўварванне ва Украіну, але ён заўсёды разлічваў на надзвычай лаяльнае асяроддзе.
Многія з гэтых людзей таксама пачыналі кар'еру ў расійскіх службах бяспекі. Пытанне ў тым, хто цяпер мае найбольшы ўплыў на рашэнні Пуціна. У гэтым разбіралася ВВС.

Сяргей Шайгу, міністр абароны

szajhu_1.jpg

Шайгу — адна з найдаўнейшых давераных асоб Пуціна. Шайгу паўтарае пуцінскія наратывы пра дэмілітарызацыю Украіны і абарону Расіі ад так званай вайсковай пагрозы Захаду.Разам са сваім прэзідэнтам ён ездзіць на паляванне і на рыбу ў Сібір, а ў мінулым яго разглядалі як патэнцыйнага пераемніка Пуціна.
Але гляньце на фота ніжэй, дзе Шайгу ніякавата сядзіць побач з главой Узброеных сіл на супрацьлеглым баку даўжэзнага стала. Выглядае, што ён наўрад ці зможа дагрукацца да вуха Пуціна.

Пуцін на сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерыем Герасімавым 27 лютага 2022 г.

Пуцін на сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерыем Герасімавым 27 лютага 2022 г.


Фота зроблена за дзень да пачатку ваеннай кампаніі, якая сустрэла неспадзявана моцны супраціў украінцаў пры нізкім баявым духу расіян.
Сяргею Шайгу прыпісваюць захоп Крыма ў 2014 годзе. Ён таксама ачольваў Службу вайсковай выведкі ГРУ, якую абвінавачваюць у атручванні Сяргея Скрыпаля ў 2018 годзе і Аляксея Навальнага ў 2020 годзе.
Расійскі эксперт па бяспецы і пісьменнік Андрэй Салдатаў лічыць, што міністр абароны па-ранейшаму застаецца самым уплывовым голасам, да якога прыслухоўваецца Пуцін.
«Шайгу адказвае не толькі за вайсковыя справы, але таксама часткова і за ідэалогію, а ў Расіі ідэалогія пераважна звязаная з гісторыяй, і ён кантралюе наратыў».

Валерый Герасімаў, начальнік Генеральнага штаба ВС РФ

herasimov.webp

Уварванне ва Украіну і хуткае завяршэнне аперацыі было яго задачай.
Герасімаў адыгрывае важную ролю ў ваенных кампаніях Пуціна з таго часу, як ён камандаваў арміяй у Чачэнскай вайне 1999 года. Ён таксама меў галоўную ролю ў стратэгічным планаванні ўварвання, назіраючы за вайсковымі вучэннямі ў Беларусі ў мінулым месяцы.
Герасімаў, якога брытанскі палітолаг Марк Галеоці назваў «пахмурным чурылам», таксама адыграў ключавую ролю ў ваеннай кампаніі анэксіі Крыма.
Паводле некаторых звестак, ён страціў уплыў з прычыны адкладу ўварвання ва Украіну і паведамленняў пра нізкі маральны дух войскаў.
Але міністр абароны, як бы яму ні падабалася яго вайсковая форма, не мае вайсковай падрыхтоўкі і павінен спадзявацца на прафесіяналаў.

Мікалай Патрушаў, сакратар Савета бяспекі

patruszev.jpg


«Патрушаў — самы ваяўнічы ястраб у атачэнні Пуціна, ён упэўнены, што Захад гадамі марыць знішчыць Расію», — кажа Бэн Ноўбл, дацэнт Універсітэцкага каледжа ў Лондане, які спецыялізуецца на расійскай палітыцы.
Ён — адзін з трох паплечнікаў Пуціна, якія служылі з ім з 1970-х гадоў у Ленінградзе.
Двое іншых — гэта дырэктар ФСБ Аляксандар Бортнікаў і кіраўнік вонкавай выведкі Сяргей Нарышкін. Усё блізкае кола прэзідэнта Пуціна складаецца з сілавікоў, але гэтае трыа — яго апірышча.
Мала хто мае такі ўплыў на Пуціна, як Мікалай Патрушаў. Ён працаваў з ім у савецкім КДБ, а затым змяніў яго на пасадзе кіраўніка ФСБ з 1999 па 2008 год.
Менавіта падчас хімернага пасяджэння Савета бяспекі Расіі за тры дні да ўварвання Патрушаў заявіў, што «канкрэтнай мэтай» Злучаных Штатаў ёсць развал Расіі.
Пасяджэнне выглядала надзвычай тэатральна. Пуцін старшыняваў за сталом на вялікай адлегласці ад дарадцаў, якія па чарзе падыходзілі да кафедры і выказваліся пра прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР».
Мікалай Патрушаў здаў залік. «У яго быў найгучнейшы баявы кліч, і адчуваецца, што менавіта ён падштурхнуў Пуціна да радыкальных дзеянняў», — сказаў Бэн Ноўбл.

Аляксандар Бортнікаў, дырэктар ФСБ

Назіральнікі кажуць, што Пуцін давярае інфармацыі ад служб бяспекі больш, чым усялякай іншай крыніцы, а Аляксандра Бортнікава лічаць часткай унутранага свяцілішча Пуціна.
Гэта яшчэ адзін прадстаўнік старой чэкісцкай гвардыі, які ўзяў на сябе кіраўніцтва ФСБ пасля таго, як Патрушаў пайшоў далей.
Вядома, што абодва блізкія да прэзідэнта РФ, але, як адзначае Бэн Ноўбл, «мы не можам дакладна сказаць, хто менавіта аддае загады і прымае рашэнні».
— Бортнікаў — фігура важная, але наўрад ці ён здольны кінуць выклік расійскаму кіраўніку або даваць яму парады — гэтаксама, як і іншыя, — кажа Андрэй Салдатаў.

Сяргей Нарышкін, дырэктар вонкавай выведкі

naryszkin.jpg

Трыа старых ленінградскіх прывідаў завяршае Сяргей Нарышкін, які большую частку сваёй кар'еры правёў побач з Пуціным.
Але што тады значыць прачуханка, якую ён атрымаў падчас пасяджэння Савету бяспекі?
У адказ на просьбу ацаніць сітуацыю кіраўнік выведкі збянтэжыўся і пачаў блытацца, але Пуцін яго абарваў — «мы гэта не абмяркоўваем».
Збянтэжаны Нарышкін перад вялікай тэлевізійнай аўдыторыяй, выглядае, быў часткай сцэнара спектакля.
Паводле Андрэя Салдатава, Пуцін проста атрымліваў асалоду ад моманту: «Пуцін любіць гуляць у гульні са сваім атачэннем, і выставіць Нарышкіна дурнем таксама было часткай гульні».
Сяргей Нарышкін заставаўся ценем Пуціна ў Санкт-Пецярбургу ў 1990-х гадах, затым — у канцылярыі прэзідэнта ў 2004 годзе і ўрэшце стаў спікерам парламента. Але ён таксама ўзначальвае Расійскае гістарычнае таварыства і, на думку Салдатава, адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні ідэалагічнай падставы дзеянняў Пуціна.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў

lavrov_2.jpg

71-гадовы Сяргей Лаўроў — яшчэ адзін доказ таго, што Уладзімір Пуцін шмат у чым пакладаецца на постаці са свайго мінулага.
Ён хітры маніпулятар. У мінулым месяцы ён намагаўся высмеяць міністарку замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас за веданне расійскай геаграфіі, а год таму спрабаваў зняважыць кіраўніка замежнай палітыкі Еўрасаюза Жазэпа Барэля.
Але доўгі час яго думкі пра Украіну не пыталіся. Нягледзячы на свае грубыя манеры і рэпутацыю, ён заклікаў да далейшых дыпламатычных перамоў наконт Украіны, і прэзідэнт Расіі вырашыў ігнараваць яго.
Наўрад ці ён засмуціўся, калі большасць чальцоў Рады правоў чалавека ААН выйшла, калі ён спрабаваў апраўдаць уварванне Расіі.

Валянціна Мацвіенка, старшыня Савета Федэрацыі

matvienko.jpg

Адно з нямногіх жаночых абліччаў у атачэнні Пуціна. Мацвіенка вяла галасаванне ў верхняй палаце парламента за ўвод расійскіх войск за мяжу, што адкрыла шлях уварванню.
Мацвіенка — яшчэ адна паплечніца Пуціна з Санкт-Пецярбурга, якая таксама ўдзельнічала ў анэксіі Крыма ў 2014 годзе.
Але гэта не тая фігура, што прымае рашэнні.

Віктар Золатаў, дырэктар Расгвардыі

zolotov.png

Былы ахоўнік Пуціна, цяпер узначальвае Нацыянальную гвардыю Расіі, сфармаваную Пуціным усяго шэсць гадоў таму. Гэта свайго роду асабістае войска ў стылі прэтарыянскай гвардыі рымскіх імператараў.
Абраўшы асабіста кіраўніка гвардыі, Пуцін пераканаўся ў яго лаяльнасці, а Віктар Золатаў павялічыў колькасць ахоўнікаў да 400 тысяч.
Вера Міронава лічыць, што пачатковы план Расіі быў завяршыць уварванне за некалькі дзён. А калі вайскоўцы зазналі няўдачы, вядучую ролю ўзяла на сябе Расгвардыя.
Праблема ў тым, што кіраўнік Нацыянальнай гвардыі не мае вайсковай падрыхтоўкі, а паколькі ў яго войскаў няма танкаў, яны таксама ўразлівыя для нападу.

Каго яшчэ слухае Пуцін?

Прэм'ер-міністар Міхаіл Мішусцін мае няпростае заданне — выратаваць эканоміку, але яго роля не звязаная з вайной.
Паводле слоў палітолага Яўгена Мінчанкі, блізкія да прэзідэнта РФ таксама мэр Масквы Сяргей Сабянін і кіраўнік дзяржаўнага нафтавага гіганта «Раснафта» Ігар Сечын.
Блізкімі даверанымі асобамі Пуціна доўгі час заставаліся і браты-мільярдэры Барыс і Аркадзь Ратэнбергі, якія былі яго сябрамі дзяцінства. У 2020 годзе часопіс «Forbes» назваў іх найбагацейшай сям’ёй Расіі.