МУС Украіны: Расійская прапаганда церпіць паразу

МУС аб прапагандысцкіх «народных рэспубліках»: расійцам нідзе не ўдалося стварыць карцінку.

1646136974_7812.webp

Дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка канстатаваў, што расійцам не ўдалося стварыць прапагандысцкія карцінкі ў часова захопленых населеных пунктах пра нібыта прарасійскія настроі сярод украінцаў.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлебачання, піша unian.net.

«Нідзе не ўдалося зрабіць карцінку. Тыя ж гісторыі прапаноўваліся і на Харкаўшчыне, на Сумшчыне... Нідзе не ўдалося зрабіць карцінку», — адзначыў ён.

Дзенісенка звярнуўся да жыхароў усіх часова захопленых расійцамі ўкраінскіх тэрыторый з заклікам не весціся на анансаваныя захопнікамі «зялёныя калідоры». Эвакуацыя расійцамі азначае тое, што ўкраінцаў паспрабуюць вывезці ў РФ.

У апошнія дні ў часова захопленым расійцамі Херсоне праходзяць акцыі ў падтрымку Украіны. Людзі выходзяць на цэнтральныя вуліцы з плакатамі і сцягамі да ўзброеных расійцаў.

Грамадзяне адмовіліся ад «гуманітарнай дапамогі» захопнікаў і выступаюць супраць акупацыі горада.

Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, расійцы планавалі правесці мітынг па стварэнні «Херсонскай народнай рэспублікі», але мясцовыя жыхары намеры прапагандыстаў сарвалі.