Мінабароны Расіі нарэшце паведаміла, колькі салдат у іх загінула
Мінабароны РФ другі раз з пачатку вайны расказала пра страты расійскіх войскаў
Паводле звестак Мінабароны Расіі, на сёння загінуў 1 351
вайсковец, 3 825 атрымалі раненні, паведамляе «Медуза».
Упершыню Мінабароны паведамляла пра колькасць стратаў у войску 2 сакавіка. Тады, па афіцыйных даных, загінулі 498 чалавек, 1597 былі параненыя.
Сёння ж, 25 сакавіка, пра стратах сярод расійскіх салдат распавядаў і Генштаб Украіны. Згодна з інфармацыяй украінскага боку, страты ў арміі РФ у выніку нападу на Украіну склалі 16 100 чалавек.