Маладыя актывісты аб'ядналіся ў Моладзевы блок і ідуць у дэпутаты

Актывісты некалькіх моладзевых грамадскіх арганізацый аб'ядналіся ў Моладзевы блок для абароны інтарэсаў моладзі і супольнага вырашэння праблем.

Актывісты Моладзевага блока, фота з facebook.com

Актывісты Моладзевага блока, фота з facebook.com

Моладзевы блок — гэта нефармальнае аб'яднанне маладых актывістаў.
«Наша мэта — прасоўванне рэформ заканадаўства ў інтарэсах беларускай моладзі. Мы стварылі Моладзевы блок таму, што ў Беларусі не вырашаны праблемы, якія нас хвалююць, хоць іх і шмат гадоў абмяркоўваюць СМІ і грамадскія арганізацыі. У моладзі ў нашай краіне ўсё менш перспектыў. Мы хочам абараніць сябе і каб нашы равеснікі перасталі масава з'язджаць за мяжу ў пошуках лепшага жыцця», — гаворыцца ў заяве моладзі.
Моладзевы Блок аб'яднаў актывістаў трох ініцыятыў: кампаніі #Учебаважнее, «Задзіночання Беларускіх Студэнтаў» (ЗБС) і грамадскага руху Legalize Belarus. Актывісты распрацавалі разумныя рашэнні трох самых важных для моладзі праблем:
— «закона аб адтэрміноўцы», які пазбаўляе маладых хлопцаў права на адукацыю;— размеркавання пасля заканчэння універсітэта, якое пазбаўляе бясплатнай адукацыі, абяцанай ў канстытуцыі;— неадэкватнай антынаркатычнай палітыкі, арыентаванай на тое, каб ўчорашнія дзеці сядзелі ў турме ў той час як буйныя пастаўшчыкі зарабляюць на наркотыках мільёны і застаюцца на свабодзе.
Актывісты Блока зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, праводзяць збор подпісаў і пікеты па акругах. Цяпер ад Блока вылучаюцца 7 кандыдатаў з Мінска і 2 з рэгіёнаў: Станіслаў Шашок па 99-ай акрузе, Гебрэмарыам Алана  па 98-му, Даніла Лаўрэцкі па 95-му, Яўген Караулаў па 105-му, Аляксей Пахілка па 106-му, Мікіта Краснакуцкі па 110-му, Аляксей Лазараў па 108-му, Міхаіл Варанцоў з Магілёва, Улад Сыса з Брэста.
Паводле прэс-рэліза