Макей: «Усходняе партнёрства» змякчыць рэгіянальную напружанасць
"Усходняе партнёрства" павінна быць карысным з пункту гледжання змякчэння рэгіянальнай напружанасці.
Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння ў час дзясятай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта ўжо дзясяты раз, калі мы сустракаемся ў такім неафіцыйным і дружалюбным фармаце, — адзначыў ён. — Гледзячы на такую доўгую гісторыю кантактаў, мы можам сказаць, што яны даказалі сваю каштоўнасць з пункту гледжання дачынення да важных рэгіянальных пытанняў, вывучэння пазіцый адзін аднаго па актуальных пытаннях і лепшага планавання нашых індывідуальных і сумесных напрамкаў дзейнасці".
Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта сустрэча ў Мінску першая пасля саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі, дзе адобраны "вельмі карысны і вельмі амбіцыйны набор мэт да 2020 года".
Паводле яго слоў, Беларусь задаволена Дэкларацыяй саміту як агульнай асновай для індывідуальных інтарэсаў усіх дзяржаў — партнёраў і ЕС. "У кастрычніку гэтага года ў Люксембургу мы разгледзім яе рэалізацыю. Я абазначыў бы нашу сённяшнюю дыскусію як магчымасць абмеркаваць, наколькі мы рушылі наперад у вырашэнні важнейшых пытанняў нашага парадку дня перад сустрэчай у Люксембургу, — адзначыў Уладзімір Макей. — Пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай: для дасягнення поспеху "Усходняе партнёрства" павінна працаваць як практычны і неканфрантацыйны інструмент рэгіянальнага супрацоўніцтва, што ўдзяляе асаблівую ўвагу рэзультатыўнаму сінергізму ў галінах, маючых агульны інтарэс".
Ён таксама заявіў, што "Усходняе партнёрства" будзе карысна з пункту гледжання будаўніцтва мастоў, сцірання раздзяляльных ліній і змякчэння рэгіянальнай напружанасці.
Паводле belta.by