Крыніцы: На Чарнігаўшчыну зайшлі беларускія войскі. Магчыма, гэта не так (абноўлена)
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сёння сказаў, што беларускій войскі ў вайне ва Украіне не ўдзельнічаюць.
Украінскае медыя «Cуспільне» сёння паведаміла, што на Чарнігаўшчыну зайшлі беларускія войскі. Інфармацыю выданню пацвердзіў прадстаўнік рэгіянальнага ўпраўлення сіл тэрабароны «Поўнач» Віталь Кірылаў.
Болей дэталяў у ўкраінскіх журналстаў пакуль няма.
Між тым сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка казаў, што беларускіх вайскоўцаў ва Украіне няма.
«Беларускае войска ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала і не прымае. Мы можам гэта даказаць каму заўгодна», — сказаў Лукашэнка.
UPD. Як паведамляюць нашыя калегі, прызнаныя «экстрэмістамі», магчыма беларускіх войскаў ва краіне ўсё ж няма. Паводле адной з версій, магла адбыцца памылка ў табліцы распазнавання сімвалаў на расійскай тэхніцы.