Эліта ўмоўная і сапраўдная
Эліта — прадукт адкрытага грамадства, прадукт палітычнай канкурэнцыі. Там, дзе ва ўладу трапляюць шляхам прызначэння, фармуюцца клікі.
Першы летні месяц падараваў журналістам і аналітыкам чарговую беларуска-расійскую «вайну», гэтым разам газавую. Беспрацоўе тым, хто піша, не пагражае, а гэта ва ўмовах крызісу не
можа не радаваць. Пік «вайны» прыпаў на 22 чэрвеня. Сімвалічная дата, але без яе, паводле афіцыйнай версіі, была б немагчымая «наша Перамога».
Эліта — прадукт адкрытага грамадства, прадукт палітычнай канкурэнцыі. Там, дзе ва ўладу трапляюць шляхам прызначэння, фармуюцца клікі.
Першы летні месяц падараваў журналістам і аналітыкам чарговую беларуска-расійскую «вайну», гэтым разам газавую. Беспрацоўе тым, хто піша, не пагражае, а гэта ва ўмовах крызісу не
можа не радаваць. Пік «вайны» прыпаў на 22 чэрвеня. Сімвалічная дата, але без яе, паводле афіцыйнай версіі, была б немагчымая «наша Перамога».
Хто перамог гэтым разам — пытанне адкрытае. Куранят, як вядома, лічаць увосень, і тое, што сёння ўспрымаецца як перамога, заўтра можа ператварыцца ў паразу. Адзіны закон, які дзейнічае ў
грамадстве, — гэта закон неспадзяваных наступстваў. Лёс аднаго з ініцыятараў падзей 69-гадовай даўніны — таму відавочнае пацвярджэнне.
Войны пачынаюць вярхі. Яны могуць перамагчы або прайграць, нізы ж заўсёды ў пройгрышы. Яны — расходны матэрыял любой вайны. Вядомы спецыяліст па масавай перапрацоўцы насельніцтва ў
«нашу Перамогу» перад штурмам Берліна на гэты конт прамовіў: «Ваньков не жалеть — бабы новых нарожают!» У адным з мінскіх скверыкаў па рашэнні ўдзячных
беларускіх вярхоў усталяваны гранітны бюст гэтаму шчодраму спецыялісту.
Імпартныя словы
Тых, хто знаходзіцца наверсе, у нас апошнім часам пачалі называць «элітай». Слова гэта імпартнае (фр. elite — абраны, лепшы). Імпартаваць слова — справа няхітрая,
значна складаней імпартаваць сутнасць, якую яно абазначае. Далёка не факт, што вярхі ў Беларусі камплектуюцца выключна з лепшых.
Тут шмат што, калі не ўсё, вызначаецца механізмам фармавання вярхоў. У залежнасці ад механізму фармавання, эліты прынята дзяліць на адкрытыя і закрытыя. Тыповы прыклад адкрытай эліты —
зборная па любым відзе спорту. Адкрытую эліту фармуе неэліта. У нашым прыкладзе — гэта трэнер. Сам ён на месца ў камандзе не прэтэндуе, аднак адказвае за вынік. Таму трэнер зацікаўлены ў
тым, каб дзверы ў каманду заўсёды былі адчыненыя для новых талентаў. Гульцы ж зборнай такой зацікаўленасці не адчуваюць. Кожны талент збоку ўяўляе для іх патэнцыйную пагрозу.
Калі гульцы аднойчы сфармаванай зборнай па якіх-небудзь прычынах атрымліваюць права самастойна вырашаць пытанні камплектавання каманды, то негатыўныя наступствы такой самастойнасці не прымушаюць сябе
доўга чакаць. Па-першае, працэс кадравай ратацыі замаруджваецца. Па-другое, на месца выбылых праз натуральныя прычыны гульцоў ветэраны каманды падбяруць далёка не самых здольных навабранцаў.
Паступова зменіцца і сама мэта існавання каманды. Ад выканання пэўнай місіі (перамогі ў чэмпіянаце) гульцы пяройдуць да змагання за захаванне сваіх статутаў чальцоў зборнай. Сябе на іншай працы яны
ўжо не змогуць уявіць. На мове паліталогіі гэта называецца трансфармацыяй эліты развіцця ў эліту status quo. Калі першая складалася з абраных і лепшых, то другая — з прызначаных і пасрэдных.
Але гэта ўжо не эліта. Гэта — кліка. Слова, зноў жа, імпартнае (фр. clique — хеўра, банда), у нас пад ім прынята разумець кампанію людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць
якіх-небудзь нізкіх, карыслівых мэтаў.
У свой час Сталін спрабаваў не дапусціць фармавання клікі шляхам палітыкі «кадравых чыстак». Сацыяльны ліфт пры ім даволі жвава дастаўляў учорашніх сялян і працоўных на
наменклатурныя паверхі, якія ўвесь час вызваляліся. Смерць правадыра спыніла сацыяльны ліфт, таму што, адмяніўшы тэрор, наменклатура не рашылася замяніць яго адкрытай палітычнай канкурэнцыяй. Краіна
пачала марудна, але няўхільна ўпадаць у старэчы маразм, і вышэйшыя кіраўнікі краіны калі і пакідалі свае кабінеты, то выключна наперад нагамі.
У патрэбны час у патрэбным месцы
Такім чынам, якасць эліты вызначаецца механізмам яе фармавання. Зразумела, што ў заходнім разуменні эліты ў нас няма. У нас — выключна клікі. Заходняя эліта — прадукт адкрытага
грамадства. Каб патрапіць у яе шэрагі, прэтэндэнту неабходна распрацаваць пэўны праект будучыні і прапанаваць яго грамадству. Праект гэты, хутчэй за ўсё, будзе далёка не адзіным, і ён пачне
канкураваць з іншымі праектамі.
Аўтар праекту-пераможцы атрымлівае народны мандат на яго рэалізацыю, а з ім і пропуск у эліту. Першапачаткова — мясцовую. У выпадку паспяховай рэалізацыі праекту — у рэгіянальную. І
толькі асвоіўшы пачатковыя ўзроўні, ён зможа выйсці на нацыянальнае палітычнае поле. Шматступенны механізм зводзіць да мінімуму верагоднасць трапляння на верхні ўзровень палітыкаў-выскачак, што само
па сабе — добра. Але ёсць і яшчэ адзін плюс: усе элітныя ўзроўні запаўняюцца людзьмі, якія здольныя думаць праектна.
Ва ўмовах адсутнасці палітычнай канкурэнцыі «эліты» фармуюцца шляхам прызначэння. Тут важна апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы і зрабіць на патрэбнага чалавека добрае
ўражанне. Хто сёння кіруе Расіяй? Па-першае, былыя калегі Пуціна па КДБ; па-другое, былыя калегі Пуціна па працы ў мэрыі Пецярбурга; па-трэцяе, былыя суседзі Пуціна па дачным кааператыве
«Возера».
Калі пры канкурэнтным адборы чалавек упрыгожвае месца, то пры адборы шляхам прызначэння месца ўпрыгожвае чалавека. Адсюль і прыказка: «Я — начальнік, ты — дурань».
Асабістыя якасці ролі не адыгрываюць. Усё вызначае пасада. Таму прыказка мае вельмі лагічны працяг: «Ты — начальнік, я — дурань». Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
дае нам шэраг прыкладаў, калі высокія начальнікі, якія яшчэ ўчора вызначалі лёсы тысяч людзей, на наступны дзень станавіліся літаральна нікім.
І напрыканцы прывяду словы чалавека, чыя кампетэнцыя ў пытаннях фармавання беларускай «эліты» не выклікае сумневаў: «Возле кормушки, имя которой власть, все хрюкают
одинаково: и красные, и белые». І сапраўды, менавіта рохканнем каля кармушкі — вось якой шаноўнай справай і заняты «элітныя» прызначэнцы, таму адрозніць іх адно ад
аднаго зусім не проста.
Маркс меў рацыю
У апошні час на незалежных сайтах з’явіўся шэраг артыкулаў пра двух былых — Н. і Ш., якія ў сваім «элітным» жыцці нібы актыўна варагавалі паміж сабой. Што ў гэтых
артыкулах праўда, а што выдумка — меркаваць не бяруся, са свечкай, як кажуць, у нагах не стаяў. Але вось уявіць сабе, што канфлікт паміж імі мог разгарэцца з-за рознага бачання будучыні
Беларусі, я не ў стане. Прычына маёй бездапаможнасці ляжыць на паверхні: ні Н., ні Ш. сваіх праектаў будучыні ні разу публічна не прад’явілі.
Публічнасць — яшчэ адна рыса, якая адрознівае прадстаўнікоў эліты ад прызначэнцаў з клікі. Пры ўключаных кінакамерах каля кармушкі не рохкаюць. Пры ўключаных кінакамерах канспектуюць
найвышэйшыя ўказанні або ўскокваюць і стаяць навыцяжку, дэманструючы гатоўнасць рапартаваць.
Адсутнасць публічнасці прыводзіць палітыку «пад дыван». Выпадковаму назіральніку (чытай, народу) дазваляецца толькі пазнаёміцца з прынятымі «пад дываном»
рашэннямі, ды і тое далёка не з усімі. Сам жа працэс прыняцця рашэнняў ахутваецца таямніцай. Закрытае пасяджэнне, на якім дэпутаты 30 чэрвеня нібыта ратыфікавалі Мытны кодэкс, — прыклад
такога таінства. І, як высветлілася, сапраўды ж ратыфікавалі.
Меў рацыю Маркс, калі сцвярджаў, што ўсеагульны дух бюракратыі — таямніца. Здавалася б, дэпутаты — выбраннікі народа, а бюракраты — прызначэнцы. Пра якую тады агульнасць
духу можна казаць? Аднак у Беларусі можна. Вось толькі не магу зразумець, праз выбранне бюракратаў або праз прызначэнні дэпутатаў? Але пакуль пытанне гэта канчаткова не высветлена, я б параіў
дэпутатам кіравацца парадай Джэймса Мэдысана — аднаго з бацькоў-заснавальнікаў амерыканскай дзяржаўнасці: «Народны ўрад без дасведчанасці народа і без сродкаў яе забеспячэння
— гэта толькі пралог да фарсу або трагедыі, а магчыма, і да аднаго, і да другога. Досвед заўсёды будзе кіраваць невуцтвам, і людзі, якія маюць намер кіраваць сабой самі, павінны ўзброіць
сябе сілай, якую даюць веды».
Патрыятызм як вытворная дэмакратыі
Там, дзе няма публічнасці, не бывае і адказнасці перад грамадствам. У лепшым выпадку, прызначэнец будзе адказваць перад іншым, вышэйшым прызначэнцам. Але гэта яшчэ не самае страшнае. Безадказнасць
прызначэнцаў спараджае безадказнасць грамадства. У тэксце апошняга віншавання кіраўніка дзяржавы з Днём незалежнасці ёсць выдатныя словы: «Страна талантов и патриотов — вот что
такое Беларусь».
Што да талентаў, то ўсе мы належым да віду homo sapiens і ўжо хаця б таму наўрад ці істотна адрозніваемся па сваіх прыродных здольнасцях ад прадстаўнікоў іншых народаў. Іншая справа, ці маюць
патэнцыйныя беларускія таленты магчымасць рэалізавацца. У адной з «Азбук паліталогіі» я ўжо параўноўваў колькасць пададзеных заявак у Сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці
ад Расіі і ЗША за мінулы год: ад Расіі — 569, ад ЗША — 45,8 тысяч. Вось і вер пасля гэтага гумарысту Задорнаву з нагоды тупасці амерыканцаў! Украіна падала 70 заявак. Па Беларусі
звестак у мяне няма, але не думаю, што мы істотна апярэдзілі нашу паўднёвую суседку.
А цяпер наконт патрыятызму. Сацыёлагі НІСЭПД рэгулярна вымераюць колькасць жадаючых пераехаць з Беларусі ў іншыя краіны на ПМЖ. Колькасць такіх «патрыётаў» за апошнія 10 гадоў не
апускалася ніжэй за 42 працэнты. Сярод іх пераважаюць людзі маладыя і адукаваныя. Зразумець іх нескладана. У роднай краіне яны не маюць шанцаў самарэалізавацца.
Патрыятызм — пачуццё, сутнасцю якога з’яўляецца любоў да Айчыны і гатоўнасць падпарадкаваць яе інтарэсам свае асабістыя. Такое пачуццё можа быць толькі ўзаемным. Сумнеўна, каб
«эліты», якія рохкаюць каля дзяржаўнай кармушкі, былі на гэта здольныя.
Звярніце ўвагу на апошнюю калонку табліцы. Калі страты забітымі і параненымі Расійскай імперыі былі супастаўнымі са стратамі іншых краін-удзельніц, то ў палон падданыя расійскага імператара здаваліся
ў 12,5 разы часцей за англічан, у 5,4 разы — за французаў і ў 3,9 разы — за немцаў. Патрыятызм, такім чынам, з’яўляецца вытворнай ад узроўню дэмакратыі. Але ў першую
сусветную вайну, здаючыся ў палон, падданыя расійскага імператара не пераходзілі на бок суперніка. Падчас жа другой сусветнай з савецкіх ваеннапалонных немцы фармавалі войскі. Усё заканамерна.
Маршалам, што рохкаюць каля карыта ўлады, на патрыятызм «Ванькаў» разлічваць не даводзілася.