Дваццаты дзень паўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай. Галоўныя навіны

У Марыўпалі працягваюць працаваць гуманітарныя калідоры, у шэрагу іншых украінскіх гарадоў акупанты зрываюць эвакуацыю. Сабралі асноўную інфармацыю па стане на 15 сакавіка, 23:30.

Пасля абстрэла ў Кіеве. Фота Aris Messinis

Пасля абстрэла ў Кіеве. Фота Aris Messinis

Міністарка замежных спраў Вялікай Брытаніі Ліз Трас аб'явіла аб «гістарычным раундзе санкцый»,звязаных з уварваннем Расіі ва Украіну.

***

На паўночным усходзе вёскі Гаронка пад Кіевам у выніку артылерыйскага абстрэлу з боку расійскіх акупантаў загінулі аператар тэлеканала FoxNews, грамадзянін Ірландыі П'ер Закрэўскі і ўкраінская журналістка Аляксандра Куршынава.

Іх калега - журналіст FoxNews Бэнджамін Хол быў паранены, але выжыў. Лекарам прыйшлося ампутаваць частку галёнкі.

***

Добраахвотнікаў тэраабароны прызналі ветэранамі вайны.

За прыняцце адпаведнага закона сёння прагаласавалі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

*** 

Расія афіцыйна выйшла з Савета Еўропы.

***

Супрацоўніцу «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву, якая з'явілася ў эфіры з антываенным плакатам, аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў.

***

ЗША вылучаць Украіне 13,6 мільярдаў даляраў, паведаміў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

7f58fa1b_cec4_47fe_aadf_c231045c9a2b.jpg

***

Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб забароне вырабу і распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, накіраванай на прапаганду дзеянняў Расіі.

***

Прэм'еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сустрэліся ў Кіеве.

«Менавіта тут, у разбураным вайной Кіеве, ствараецца гісторыя. Менавіта тут свабода змагаецца са светам тыраніі. Менавіта тут будучыня кожнага з нас вісіць на валаску. ЕС падтрымлівае Украіну, якая можа разлічваць на дапамогу сваіх сяброў - гэта пасланне мы прывезлі сёння ў Кіеў», – заявіў кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі.

e6107e24_03c0_43bc_9b26_39a9379817c9.jpg

***

Bloomberg прагназуе дэфолт РФ ужо ў гэтую сераду.

Знешняя пазыка РФ і яе кампаній дасягнуў 150 млрд. даляраў.

***

Зяленскі: «Мы ўжо зразумелі, што Украіна не стане чальцом NATO».

«Гадамі мы чулі пра адчыненыя дзверы, але зараз мы таксама пачулі, што нам туды не ўвайсці, і трэба гэта прызнаваць. Я рады, што наш народ пачынае гэта разумець і разлічваць на сябе і нашых партнёраў, якія нам дапамагаюць»,заявіў прэзідэнт Украіны.

***

Дарадца кіраўніка ОП Міхаіл Падаляк распавёў аб ходзе перамоваў з Расіяй.

«Перамовы працягваюцца. Адноўленыя кансультацыі на галоўнай перагаворнай платформе. Агульныя пытанні ўрэгулявання, спынення агню, вываду войскаў з тэрыторыі краіны», – паведаміў Падяляк ў Twitter.

0691b2cb_60d9_494c_b414_1d80d591c71f.jpg

***

«Украіне неабходна заключыць новы абаронны саюз, у якім абавязкова павінна быць краіна з ядзернай зброяй. Сёння гэта Вялікабрытанія», – заявіў сакратар СНБА Аляксей Данілаў.

***

Для асабістай сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ва Украіну сёння прыедуць прэм’ер-міністры Польшчы, Чэхіі і Славеніі.

***

У Энергадары расійскія акупанты адключылі сістэму абвесткі, якая папярэджвала жыхароў горада аб паветранай пагрозе, і нападаюць на мірнае насельніцтва.

«Акупанты ездзяць па горадзе днём, правяраюць аўтамабілі, б'юць пярэдняе шкло, калі яно затаніравана, адбіраюць мабільныя тэлефоны. Ужо ёсць выпадкі нападаў на мірнае насельніцтва. Поўная анархія адбываецца», – паведаміў кіраўнік горада Дзмітры Арлоў.

***

Расійскія вайскоўцы сарвалі эвакуацыю людзей з Луганскай вобласці.

Пра гэта паведаміў старшыня Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

«Расійскае войска жадае больш закладнікаў вайны сярод мірнага насельніцтва і робіць немагчымай эвакуацыю. Абстрэлы не сціхаюць», – адзначыў ён.

***

Намеснік мэра Ізюма распавёў пра гуманітарную катастрофу ў горадзе і заклікаў адкрыць гуманітарныя калідоры.

«Горад Ізюм два тыдні ў аблозе. Без вады, святла, цяпла, ежы, лекаў, сувязі. Сітуацыя нічым не лепшая за Марыўпаль», – адзначыў Уладзімір Мацокін.

c5ca5a2f_a071_4bc0_b2f7_52758a89a053.jpg

***

З Марыўпаля ў Запарожжа адкрываюцца гуманітарныя калідоры для прыватных аўто.

***

Зяленскі падпісаў закон аб крымінальнай адказнасці за супрацоўніцтва з Расіяй.

Законам прадугледжваецца пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

***

Барыс Джонсан назваў жудаснай памылкай адсутнасць рэакцыі Захада на анэксію Крыма і гібрыднае ўварванне Расіі ва Украіну ў 2014 годзе.

***

У Маскве знікла рэдактарка «Першага канала», якая напярэдадні ўварвалася ў прамы эфір з антываенным плакатам.

Яе ніхто не можа знайсці, сувязі з ёю таксама няма.

5e1dbfb8_b6c3_4e1d_9629_a52141ce342a.jpg