Дваццаць першы дзень вайны Расіі з Украінай. Галоўныя навіны

Тры тыдні ўкраінскі народ супрацьстаіць агрэсіі расійскіх акупантаў. Асноўная інфармацыя па стане на 16 сакавіка, 23.00 – у нашым матэрыяле.

Наступствы абстрэла жылога дома ў Кіеве. Фота УНІАН

Наступствы абстрэла жылога дома ў Кіеве. Фота УНІАН

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан прыехаў ва Украіну.

З ім паразмаўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Мэта візіта – афіцыйны пачатак раследвання ваенных злачынстваў расійскай арміі.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па відэасувязі выступіў у Кангрэсе ЗША.

Ён заклікаў Амерыку працягваць уводзіць санкцыі ў дачыненні да Расіі, каб Масква не магла працягваць фінансаванне вайны, устанавіць над Украінай беспалётную зону і даць краіне авіяцыю і зенітна-ракетныя сістэмы для абароны.

***

Дарадца кіраўніка ОП Міхаіл Падаляк заявіў аб падрыхтоўцы дакументаў для прамых перамоваў Зяленскага з Пуціным.

***

4329 чалавек з Марыупаля, сярод якіх 1033 дзіцяці, ужо ў Запарожжы.

Пра гэта паведаміў Анатоль Курцеў, сакратар Запарожскай гарадской рады. 

Лекары аглядаюць пацярпелых. Людзям аказваюць псіхалагічную дапамогу. Усе перасяленцы атрымаюць у Запарожжы ўтульны прытулак.

***

Расіскія акупанты скінулі звышмагутную бомбу на Драматычны тэатр Марыўпаля.

Пра гэта паведаміў экс-гебернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута.

Там укрываліся ад абстрэлаў тысячы гараджан, пераважна мамы з дзецьмі. Колькасць загінулых пад заваламі невядомая. З-за пастаянных абстрэлаў разабраць завалы немагчыма.

67cb7212_2ad6_4c95_ba03_d0bfa4be1e77.jpg

***

У NATOадхілілі прапанову віцэ-прэм'ера Польшчы Яраслава Качыньскага аб увядзенні міратворчай місіі ва Украіну.

«Мы падтрымліваем мірныя намаганні. Мы заклікаем Расію і прэзідэнта Пуціна вывесці іх войскі, але мы не маем планаў па размяшчэнні войскаў NATO на зямлі ва Украіне», – пракаментаваў польскую ініцыятыву генеральны сакратар Альянса Енс Столтэнберг.

***

Мер Мелітопаля Іван Фёдараў вызвалены з расійскага палону, паведаміў кіраўнік ОП Андрэй Ярмак.

***

Джо Байдэн: ЗША ў бліжэйшы час перададуць Украіне абаронную дапамогу на $1 млрд, яна ўключае 800 сістэм СПА і 9 тыс супрацьтанкавых комплексаў, беспілотнікі, 7 тыс адзінак стралковай зброі і 20 млн боепрыпасаў да іх.

69851b9b_61c0_4934_95d4_2d4fcf817286.jpg

***

Вялікая Брытанія плануе перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы STARStreak, заявіў міністр абароны краіны Бэн Уоллес.

***

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн публічна заявіў, што лічыць Пуціна вайсковым злачынцам.


*** 

Зараз надыходзіць самая небяспечная фаза вайны Украіны з Расіяй, лічыць былы спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Уолкер.

«Пуцін ведае, што прайграе і падвойвае агрэсіўныя дзеянні, нават калі яго стратэгічная пазіцыя слабее. Гэта значыць, што зараз мы ўступаем у самую небяспечную фазу злашчаснай пуцінскай кампаніі. ЗША і Захад павінны асьцярожна кіраваць гэтай сітуацыяй», – заявіў Уолкер.

***

На аднаўленне Украіны пасля вайны з Расіяй спатрэбіцца 565 млрд долараў, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Гэта тыя сродкі, якія спатрэбяцца, каб аднаўляць нашу дзяржаву – і за рахунак сродкаў рэпатрыяцыі РФ, і за рахунак сродкаў нашых партнёраў», – падкрэсліў прэм’ер-міністр.

***

Сенат ЗША адзінагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае Пуціна, як вайсковага злачынца.

«Уладзімір Пуцін не можа пазбегнуць адказнасці за зверствы, учыненыя супраць украінскага народа», – заявіў лідэр дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумер.

***

Расійскія акупанты выкарыстоўваюць Запароскую і Чарнобыльскую АЭС у якасці ваенных баз, заявіў кіраўнік «Энергаатама» Пётр Коцін.

***

Амаль тысяча населеных пунктаў ва Украіне зараз не маюць электразабеспячэння, паведамляецца ў ранішняй зводцы ратавальнікаў ДСНС.





***

Ахвярамі расійскай агрэсіі ва Украіне сталі ўжо 103 дзіцяці, паведаміла генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.

***

Расійскія акупанты мінуюць украінскія сельскагаспадарчыя землі.

«Насамрэч, на жаль, ёсць вялізная пагроза таксама і ў шэрагу рэгіёнаў сельскай гаспадарцы, таму што мінуюцца не толькі прамысловыя аб'екты, не толькі інфраструктурныя аб'екты, не толькі гарады, але, на жаль, сельскагаспадарчыя надзелы», – паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзянісенка.