Дваццаць чацвёрты дзень вайны Расіі з Украінай. Галоўныя кадры
Яшчэ адзін дзень, поўны пакутаў мірных украінцаў, у аб'ектывах сусветна вядомых фатографаў.
Кацярына Моша, 82-гадовая бежанка з Мікалаева, з унукам Дзмітрыем. Памежны пераход у Паланцы, Малдова.
Фота AP / Sergei Grits
Львоў. Людзі хаваюцца ад бомбаў у падвале.
Фота AP / Bernat Armangue
Жыхарка Марыупаля ў сваёй кватэры.
Фота REUTERS / Alexander Ermochenko
Дзяўчынка-бежанка абдымае свайго цацачнага жырафа на памежным пераходзе ў Паланцы, Малдове.
Фота AP / Sergei Grits
81-гадовая харкаўчанка Святлана Таранік, якая ўцякла ад расійскага ўварвання ва Украіну, гуляе ў крыжаванкі, лежачы ў спартзале, ператворанай у прытулак у Львове.
Фота REUTERS / Zohra Bensemra
Мужчына корміць нованароджанае дзіцяці ў падвале, пераабсталяваным пад дзіцячы пакой. Кіеў.
Фота AP / Rodrigo Abd
Цела забітага чалавека ў Марыупалі.
Фота REUTERS / Alexander Ermochenko
Жанчына хаваецца ад бомбаў у Кіеўскім метро.
Фота REUTERS / Thomas Peter
Жанчына трымае плакат падчас акцыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну на цэнтральнай плошчы Сінтагма ў Афінах.
Фота AP /Yorgos Karahalis
Мірныя жыхары вучацца карыстацца зброяй. Львоў.
Фота AP / Bernat Armangue