«Для міру нам трэба тры рэчы: зброя, зброя і зброя» — Пётр Парашэнка
Экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка распавёў, у якой дапамозе мае патрэбу яго краіна, каб пакласці канец вайне, развязанай супраць яе Расіяй.
Былы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заклікаў Германію і іншыя краіны ў Еўропе ўстаць "плячом да пляча" з Украінай. "Для міру нам патрэбныя тры рэчы: зброя, зброя і зброя", — сказаў ён у інтэрв'ю DW у Кіеве.
Перш за ўсё, са слоў Парашэнкі, гаворка ідзе пра танкі, гаўбіцы, зенітныя ракеты і рэактыўныя знішчальнікі. Па-другое, "зброя — гэта эмбарга і санкцыі". А па-трэцяе, неабходна "дэпуцінізаваць Расію", заявіў экс-прэзідэнт Украіны.
Спыненне ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну з'яўляецца "жыццёва важным для будучыні Еўропы", — адзначыў Парашэнка. Ён папярэдзіў аб магчымасці расійскага ўварвання ў іншыя краіны. "Хто ведае? Гэта можа быць любая дзяржава ў Еўропе", — сказаў ён.