Чатырнаццаты дзень вайны ва Украіне. Асноўнае на дадзены момант
Другі тыдзень ваеннага ўварвання расійскіх акупантаў на тэрыторыю Украіны падыходзіць да канца. Праціўнік спрабуе ўзяць Кіеў у аблогу, вядзе абстрэл мірных гарадоў. Сабралі галоўныя навіны чарговага дня супраціву ўкраінскага народа акупантам па стане на 9 сакавіка, 21.30.
На Уладзіміра Зяленскага было здзейснена больш за 10 замахаў, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Падаляк.
***
Дзве траціны Чарнігава засталіся без водазабяспечання – мэр горада Уладзіслаў Атрошанка.
***
Нямеччына пакуль не збіраецца пастаўляць Кіеву баявыя самалёты, заявіў канцлер Олаф Шольц.
***
Генеральны сакратар NATOЕнс Столтэрберг засцярог Расію ад нападу на каналы пастаўкі зброі Украіне.
«Саюзнікі дапамагаюць Украіне адстойваць сваё права на самаабарону, якое замацавана ў статуце ААН. Расія з’яўляецца агрэсарам, а Україна абараняецца. Калі адбудзецца напад на на любую краіну NATO, тэрыторыю NATO, гэта прывядзе да прымянення артыкула 5», – заявіў Столтэрберг у інтэрв’ю CBC News.
Нагадаем, пяты артыкул прадугледжвае, што напад на аднаго з сябраў Альянса з’яўляецца нападам на ўсе 30 краін-чальцоў.
***
Расійскія акупанты разбамбілі дзіцячы шпіталь у Марыўпалі.
На шчасце, загінулых няма.
***
Кіеў звярнуўся да канцлера ФРГ Олафа Шольца за дапамогай ў арганізацыі сустрэчы Пуціна і Зяленскага.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Ігар Жоўква.
Раней ён заявіў, што Україна будзе гатова абмеркаваць нейтральны статус на сустрэчы на вышэйшым узроўні.
***
На 14 станцыях кіеўскага метро анансавалі кінапаказы.
***
За час блакады Марыўпаля расійскімі акупантамі загінулі 1300 мірных жыхароў, паведаміў дарадца мэра горада Пётр Андрушчанка.
***
Эвакуацыя людзей з Ізюма фактычна сарваная праз парушэнне ўмоў расійскім бокам. Увесь дзень у горадзе працягваюцца абстрэлы.
Горад амаль знішчаны. Адсутнічае электрычнасць, газ, цеплыня, вада. Людзі знаходзяцца ў сховішчах.
***
Міхаіл Падаляк у чарговы раз заклікаў закрыць неба над Украінай.
***
Нямеччына перашкаджае адключэнню найбуйнейшага расійскага банка «Сбербанк» ад сістэмы SWIFT, паведамляе Bloomberg.
***
Беларусы стварылі незалежны батальон імя Кастуся Каліноўскага для аховы Кіева.
***
У інтэрв’ю BildУладзімір Зяленскі заявіў, што канфлікт можна вырашыць толькі шляхам наўпроставага дыялога з прэзідэнтам РФ Пуціным на аснове ўзаемнага кампраміса.
***
Жонка прэзідэнта Украіны Алена Зяленская напісала адкрыты зварот да сусветных медыя, у якім заклікала міжнародную супольнасць закрыць неба над Украінай.
«Зачыніце неба, а з вайной на зямлі мы разбярэмся самі», – падкрэсліла першая лэдзі краіны.
***
Coca-Cola спыняе бізнэс у Расіі.
Сярод брэндаў кампаніі: Coca-Cola, Fanta, Sprite, сокі Добрый і Моя Семья, энергетыкі Burn і Black Monster.
***
Міністэрства гандлю ЗША папярэдзіла кітайскія Кампаніі пра абмежавальныя меры, калі яны не падтрымаюць забарону на экспарт у Расію.
***
МАГАТЭ паведамляе, што страціла сувязь з перадачай дадзеных ад сістэм кантролю бяспекі Чарнобыльскай АЭС.
«Я глыбока занепакоены складанай і стрэсавай сітуацыяй, у якой апынуўся персанал Чарнобыльскай АЭС, і патэнцыйнымі рызыкамі, якія гэта цягне за сабой для ядзернай бяспекі», – заявіў Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі.
***
Вялікая Брытанія прыраўняла ўваход любога расійскага самалёта ў яе паветраную прастору да крымінальнага злачынства.
«Мы прыдушым здольнасць сяброў Пуціна працягваць жыць нармальным жыццём, пакуль паміраюць тысячы невінаватых людзей», – заявіў міністр транспарта Вялікай Брытаніі Грант Шэпс.
***
Міністр энергетыкі Нямеччыны Герман Галушчанка заявіў, што супрацоўнікаў захопленай Запароскай АЭС катуюць.
Галушчанка заклікае міжнародных партнёраў прыняць меры, каб забараніць вядзенне баявых дзеянняў вакол атамных станцый, вывесці войскі РФ з захопленых атамных аб’ектаў і закрыць неба над Украінай.
***
1335 грамадзянскіх асобаў сталі ахвярамі вайны ва Украіне.
Пра гэта паведамляе кіраўніцтва вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Па дадзеных на 7 сакавіка 474 чалавекі памерлі, яшчэ 861 пацярпелі.
***
Замежныя дабраахвотнікі, якія прыехалі ваяваць за Украіну, будуць мець магчымасць атрымаць грамадзянства краіны, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.
***
Згодна з апытаннем ад Reuters, 80% амерыканцаў падтрымліваюць санкцыі на імпарт расійскага газа і нафты, нягледзячы на падвышэнне коштаў паліва.
***
З 9 сакавіка расійскія банкі не будуць прадаваць наяўную валюту насельніцтву.
Зняць з валютнага ўкладу можна будзе да $10 тыс. – астатняе ў рублях.
***
Вялікая Брытанія забараніла экспарт авіяцыйных і касмічных тэхналогій у РФ.
***
Па інфармацыі Генштаба УСУ, на 14 дзень вайны вораг страціў больш за 12 тысяч чалавек асобавага склада.
***
ЗША не могуць накрыць Украіну «Жалезным купалам», аднак працягнуць разглядаць пашырэнне ваеннай дапамогі.
Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Нуланд.
***
Кіраўнік Мінабароны Рэзнікаў звярнуўся да ўкраінцаў з просьбай не распаўсюджваць паведамленні пра перадачу Украіне зброі іншымі краінамі.
«Усю інфармацыю, якую можна будзе абнародаваць па ўзгадненні з партнёрамі, мы абавязкова і своечасова абнародуем. Вораг не павінны ведаць, чаго яму чакаць. Няхай гэта будзе яму непрыемным сюрпрызам», – адзначыў Рэзнікаў у сваім паведамленні.