Апошняе з Украіны. Пад Сумамі 300 расійцаў адмовіліся ваяваць і вярнуліся ў РФ з тэхнікай
Як прайшла чарговая ноч ва Украіне? Адносна спакойна, але расійскія войскі працягваюць бамбаванне краіны. Галоўныя падзеі ночы — у кароткім аглядзе, падрыхтаваным з дапамогай матэрыялаў украінскага агенцтва unian.net.
Паблізу Ахтыркі Сумскай вобласці каля 300 акупантаў адмовіліся ваяваць і пакінулі раён разам з тэхнікай
«У
Ахтырскім раёне Сумскай вобласці зафіксаваныя факты непадпарадкавання расійскіх вайскоўцаў. Каля 300
акупантаў адмовіліся выконваць загад на вядзенне баявых дзеянняў, і на 70
адзінках тэхнікі пакінулі раён правядзення аперацыі», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба Украіны.
Раней выведка паведаміла, што павялічваецца колькасць расійцаў, якія адмаўляюцца ад далейшага ўдзелу ў вайне.
З Чарнігава выехалі больш за палову насельніцтва. Горад практычна акружаны з усіх
бакоў
«Дакладнага
падліку не вядзем, але па маіх
адчуваннях у горадзе застаецца
арыентыровачна 130 тысяч чалавек. Да вайны было 285. Таму прыкладна 150-155
тысяч людзей з'ехала», — сказаў гарадскі галава.
Паводле яго слоў, цяпер у горадзе застаецца вельмі мала тых, хто рэальна можа рамантаваць аб'екты крытычнай інфраструктуры, з гэтым ёсць праблемы.
Узброеныя сілы абараняюць Чарнігаў па перыметры, горад практычна акружаны з усіх бакоў. Калі ў пачатку баявых дзеянняў прасочвалася хоць нейкая выбіральнасць, вораг спрабаваў атакаваць перш за ўсё ваенныя аб'екты, то з часам, асабліва ў апошнія дні, вядзецца наўмысны агонь па жылых масівах.
Горад закрывае паўночны шлях на Кіеў, з'яўляецца стратэгічнай кропкай.
Украінскія вайскоўцы вызвалілі Макараў на Кіеўшчыне
Пасёлак гарадскога тыпу Макараў у Бучанскім раёне Кіеўскай
вобласці вызвалена ад акупантаў. Пра гэта паведамілі ў зводцы Генштаба УСУ.
«На працягу дня, дзякуючы гераічным дзеянням нашых
абаронцаў, над горадам Макаравым узняты дзяржаўны сцяг Украіны, вораг
адкінуты», — гаворыцца ў паведамленні.
2 сакавіка Галоўнакамандуючы Валерый Залужны інфармаваў, што
ўураінскія вайскоўцы вызвалілі Макараў і замацаваліся там. Пасля кантроль над
пасёлкам зноў быў страчаны.
Па стане на раніцу 21 сакавіка было вядома, што Макараўская
абшчына пад абстрэлам ворага.
Напярэдадні старшыня Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі
Аляксандр Паўлюк інфармаваў, што Макараў — адзін з найбольш небяспечных
напрамкаў Кіеўшчыны.
Расія праводзіць падрыўную дзейнасць на Закарпацці: з'явіліся дэталі
На Закарпацці фіксуюць падрыўную дзейнасць расійскіх спецслужбаў, якая выяўляецца ў форме інфармацыйных аперацый, накіраваных на ўнутраную дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне.
Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віктар Мікіта.
Паводле яго дадзеных, аб'ектам гэтых мерапрыемстваў чакана стала венгерская абшчына Закарпацця. Яе прадстаўнікам пачалі рассылаць з невядомых акаўнтаў у сацсетках фэйкавыя паведамленні з пагрозамі.
«У той жа час на расійскіх інфармацыйных рэсурсах распаўсюджваюць дэзінфармацыю аб так званым «жаданні Вугорскай абшчыны вобласці адлучыцца ад Украіны». Мы ведалі аб такіх намерах задоўга да пачатку гэтай інфармацыйнай атакі. Мы былі гатовыя, таму сістэмна і эфектыўна процідзейнічаем гэтым укідам. Сітуацыя цалкам кантралюецца», — запэўніў ён.
Кіраўнік вобласці падзякаваў прадстаўнікоў венгерскай абшчыны вобласці за дакладныя і зладжаныя дзеянні па лакалізацыі атакі і процідзеянні дэструктыўным акцыям Расіі.
«У ворага няма ніводнага шанцу расхістаць як ніколі аб'яднанае Закарпацце!», — рэзюмаваў кіраўнік АВА.
У Ровенскім раёне зафіксаваныя ўдары з паветра. Магчымыя страты ўдакладняюцца
Пра гэта сказаў старшыня Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.
Ён адзначыў, што «вораг працягвае шалець».
«Сёння падчас сёмай паветранай трывогі вечарам у Ровенскім раёне зафіксавана чатыры ўдары з паветра — з трыма ракетамі нашы Узброеныя сілы Украіны справіліся, а чацвёртая... Магчымыя страты і разбурэнні ўдакладняюцца», — сказаў старшыня Ровенскай абласной ваеннай адміністрацыі.