Выдадзены паштоўкі і значкі, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку (фота)
Сёлета споўнілася 275 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) — Нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі.
Да гэтай даты парупіліся беларускія філакартысты і фалерысты. Былі выдадзены дзве прыгожыя паштоўкі. На адной з іх адлюстраваны партрэт нацыянальнага героя, на другой — дом у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, з партрэтам героя. Значкі гэтак жа ўпрыгожылі партрэты Тадэвуша Касцюшкі з домам у Мерачоўшчыне, а таксама на фоне бел-чырвона-белага сцяга.