Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra ў Мінску

8 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч разам з WZ-Orkiestra выступяць у Мінску з праграмай «Бывайце здаровы, жывіце багата».

niakliajeu_vajtsuskevic_vilnia_604_logo_1.jpg

«Бывайце здаровы, жывіце багата» — праграма Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, прысвечаная 80-годдзю знакамітай песні на словы Адама Русака і музыку Ісака Любана.
Канцэрт будзе складацца з двух частак — у першай прагучаць песні на словы Адама Русака і музыку Ісака Любана, у другой — лепшыя і любімыя песні  розных часоў Змітра Вайцюшкевіча.
Канцэрт адбудзецца ў Рэспубліканскім палац культуры імя Шарко (Уральская, 3). Пачатак а 19-й гадзіне. Квіткі можна набыць праз сервісы kvitki.by, bezkassira.by, smsbilet.by. Інфалінія: +375336611432
Трэба адзначыць, што канцэрт Змітра Вайцюшкевіча на вялікай пляцоўцы ў Мінску апошні раз ладзіўся бадай у 2014 годзе. Нагадаем, сёлета 4 сакавіка ў Вільні бліскуча прайшоў юбілейны канцэрт «Нашы каханыя», прысвечаны 10-годдзю творчай супрацы Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева.

«Нашы каханыя»: Вайцюшкевіч і Някляеў выступілі ў Вільні (фота)


Паводле прэс-рэліза