Улады прадаюць з аўкцыёну частку Брэсцкай крэпасці
Казарма, якая ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», выстаўленая на продаж на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».
Аднапавярховая казарма агульнай плошчай 426,5 квадратных метраў была пабудаваная ў 1912 годзе. Будынку прысвоены статус помніка гісторыка-культурнай спадчыны, таму пакупнік павінен будзе падпісаць у аддзеле культуры Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ахоўнае абавязацельства, піша REFORM.by.
Разам з будынкам пакупнік атрымлівае права арэнды ўчастка плошчай 0, 1278 га на 50 гадоў.
Пачатковы кошт лота-164 251 рубель.
Аўкцыён павінен адбыцца праз месяц, 22 ліпеня, сума задатку — 32 800 рублёў.