«Сышлі Каляды, Новы год, сыходзіць край наш на Усход...»
Андрусь Такінданг праспяваў песню пра тое, што пакуль беларусы шукаюць, куды падзець абясцэненыя рублі, краіне пагражае больш сур'ёзная небяспека.
Андрусь Такінданг і Віктар Паўлючэня, музыкі гурта «Рэха», прадставілі кампазіцыю «Згарэў сарай, гары і хата» . Яна прысвечаная дэвальвацыі рубля, валютнаму і пакупніцкаму ажыятажу, якія назіраліся ў краіне ў апошнія тыдні. А заканчваецца напамінам аб пагрозе з боку Расіі.