Спектакль «Зязюлька» ад актораў з абмежаванымі магчымасцямі
Спектакль «Зязюлька», пастаўлены паводле падання з кніжкі Міколы Гайдука «Аб чым шуміць Белавежская пушча», паказалі ў Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Спектакль пастаўлены акторкай тэатру «Чрэва» Яаннай Троц. Акцёры — удзельнікі майстар-класаў па заняткавай тэрапіі ў Гайнаўцы.
“Гэта незвычайная прыгода для нас усіх” — кажа інструктар майстар-класаў па заняткавай тэрапіі Агнешка Андрэюк.
— Гэты спектакль паўстаў пад уплывам імпульсу, бо мы хочам развівацца. Гэта для нас крок наперад. Дзякуючы гэтаму спектаклю і працы з Яаннай Троц мы змаглі гэта адчуць.
Акторы з Гайнаўкі маюць ахвоту выступаць далей. Запіс спектакля будзе дасланы у Кракаў, на конкурс творчасці для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, які ладзіць фонд Анны Дымнэй.