Памятаеце ўкраінскую бабулю са сцягам СССР, з якой рабіла ікону прапаганда РФ? Яна выкінула той сцяг
Украінская пенсіянерка Ганна Іванова, якая выйшла з бальшавіцкім чырвоным сцягам насустрач украінскім вайскоўцам, кляне расійскую армію за разбураны дом.
Украінскі вайсковец з пазыўным «Кадэт» дапамог пенсіянерцы Ганне Івановай і яе мужу эвакуявацца са свайго дома непадалёк ад Харкава ў бяспечнае
месца. Перад гэтым ён дапамагаў ім ежай і гуманітарнай дапамогай.
У цяперашні час бабуля знаходзіцца ў адной з гарадскіх бальніц
Харкава. Расійцы абстралялі яе дом з мінамётраў.
Яе ўнук ратуецца ў Польшчы.
«Цяпер, калі ад рускіх Ганна Іванаўна атрымала міну ў двор, а ад украінцаў дапамогу, яе ўнук ратуецца ў Польшчы, калі яна даведалася пра Бучу і ўсё астатняе, яна закінула той чырвоны сцяг далей», — кажа прадстаўнік УСУ з пазыўным «Кадэт».
Насуперак расійскай прапагандзе, сын Ганны Іванаўны не
вывозіў яго ў Расію, а сама яна разабралася, што яе дом абстрэльвае расійская
армія.
Ганна Іванаўна кажа, што выйшла да ўкраінскіх вайскоўцаў, бо
думала, што гэта расійцы і спрабавала «прымірыцца» з імі
чырвоным бальшавіцкім сцягам, каб яны не грамілі сяло і Украіну.
Але цяпер яна адчувае сябе «здрадніцай».
Вайскоўцы ВСУ заклікалі не зневажаць і не пераследаваць
пенсіянерку.
Нагадаем, расійская прапаганда стварыла міфалагічны вобраз з
Ганны Івановай. Маўляў, яна ўяўляе жаданне «шэраговых украінцаў» уз'яднацца з «брацкім народам» як у савецкія часы.
У расійскіх гарадах ўсталёўвалі танныя, часовыя помнікі ў яе
гонар, а ў адным горадзе на сцяне дома намалявалі мурал.
Прапагандысты распавядалі, што бабуля жыве ў вёсцы
Дзмітраўка Кіеўскай вобласці, але неўзабаве пасля вызвалення вёскі ўкраінскімі
падраздзяленнямі яе нібыта забраў і вывез сын у Расію. Распаўсюджвалі чуткі,
што сваякі павезлі яе ў Барнаул ў Сібір.
3 мая ў расійскім Белгарадзе ўсталявалі помнік »бабулі
з сцягам СССР», але ўжо 4 траўня яго прыбралі.
У Марыупалі расійскія акупанты таксама ўсталявалі падобны помнік бабулі.
Сацыялагічная група «Рэйтынг» у красавіку ўстанавіла, што 87% украінцаў, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, не адчуваюць ніякіх станоўчых пачуццяў да Савецкага Саюзу.
Паводле «Украінская праўды».