Адкрылася гарадзенская антыкавярня “Жывы час”

Гэта адбылося 24 кастрычніка ў самым цэнтры Горадні, на вуліцы Вялікай Траецкай. Падчас адкрыцця прайшло ўручэнне антыграматаў, розныя конкурсы і адразу тры выставы.



img_0046_bu.jpg

Арганізатары ўжо ў першы дзень пазнаёмілі прысутных з маладымі мастакамі, чые працы ўпрыгожваюць сцены антыкавярні: Арцёмам Эйсмантам, Машай Кулакоўскай і Паўлам Луневічам.

Паводле арганізатараў гэтага альтэрнатыўнага месца адпачынку, прыкладам для іх стаў знакаміты мінскі Дом Фішара. У антыкавярні людзі плацяць не за з’едзеную канапку ці выпітую каву ці гарбату, а за праведзены тут час.

Сацыяльнае месца адпачынку, ці месца сустрэчы сяброў — так прадстаўляюць сваю антыкавярню яе гаспадары.

Уразіла на адкрыцці ўтульнасць і сяброўскае стаўленне адно да аднаго. Была вялікая колькасць маладых матуль з дзецьмі, якія адчувалі сябе тут як дома — нікому не заміналі і ім таксама ніхто не перашкаджаў.

Андрэй Мялешка, budzma.org


Фота Аляксандра Саенкі