Жыхароў Новай Баравой арыштоўваюць за непадпарадкаванне — за «адмову адчыніць дзверы» пры ператрусе

Напярэдадні ў Новай Баравой заўважылі неўстаноўленых асоб, якія намагаліся патрапіць у кватэры.

photo_2021_03_11_19_37_48.jpg

Арцём Ахунаў ўвечары 10 сакавіка быў дома са сваім 8-месячным дзіцём. Дамафон быў адключаны, каб не будзіць дзіця. Каля 19 гадзін у дзверы пагрукаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Паводле пратакола дзверы Арцём ачыніў, толькі калі супрацоўнікі дасталі спецсродкі. Але сам мужчына кажа, што адразу, як толькі пачуў грук у дзверы. Ахуноў віну не прызнаў, «бо немагчыма непадпарадкоўвацца з 8-месячным дзіцём на руках».
Супрацоўнікі дачакаліся маці дзіцяці, каб затрымаць Арцёма. Яго даставілі ў Бараўлянскае РАУС і склалі пратакол за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП.
Суддзя Мінскага раёна Віктар Шаўцоў арыштаваў Ахунова на 15 сутак.
Наталлю Багданаву таксама затрымалі ўчора з дому за непадпарадкаванне, бо яна нібыта адмовілася адчыніць дзверы. Суддзя Шаўцоў таксама пакараў Наталлю 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП.