Здзекі з Уладзіміра Някляева працягваюцца: гіпертанічны крыз не перашкода для новага суда
Уладзіміра Някляева зноў будуць судзіць 17 траўня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Незважаючы на тое, што падчас папярэдняга арышту паэт перажыў гіпертанічны крыз.
Уладзіміра Някляева затрымалі 6 траўня каля дому, як патлумачылі АМАПаўцы, за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага і адвезлі на Акрэсціна адбываць 5 сутак арышту. На волю паэт выйшаў толькі 11 траўня.