Затрыманыя некалькі жыхароў аднаго з самых пратэсных кварталаў Мінска

Дваіх мінчукоў, якія пражываюць у «Каскадзе», затрымалі нібыта за падпал шын мінулай восенню, паведамляе тэлеграм-канал the_village.

photo_2021_07_09_16_59_39.jpg

Адзін з іх — адміністратар дваровага тэлеграм-чата «Скрыганава, Каскад», другі — удзельнік гэтай супольнасці.
Аднак у сітуацыі з падпаленымі шынамі ёсць пэўнае дзіва, як заўважае @euroradio. Ніякіх пратэстаў у той дзень каля «Каскада» не было, таму незразумела, навошта трэба было падпальваць шыны. Затое відэа з тым, што адбылося, вельмі хутка разляцелася па дзяржСМІ.