Затрыманых учора студэнтак БДТУ асудзілі на 10 сутак

Учора дзве студэнткі факультэта Прынттэхналогій і медыякамунікацый Вера Валькова і Яніна Муская апынуліся ў ІЧУ на Акрэсціна. Сёння іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал «Салідарны БДТУ».

Ілюстрацыйнае фота onliner.by

Ілюстрацыйнае фота onliner.by

Учора днём побач з універсітэтам невядомымі ў зялёнай форме і балаклавах выкрадалі студэнтаў БДТУ. Вера Валькова і Яніна Муская аказаліся сярод затрыманых. Іх адвезлі ў ізалятар на Акрэсціа, дзе адбыўся суд. Дзяўчатам далі па 10 сутак арышту.
Папрысутнічаць на паседжанні суда не было магчымым нават для бацькоў, бо ніхто пра яго не ведаў, а пра вынікі даведаліся пост-фактум. Дзе менавіта Яна і Вера будуць адбываць арышт — на Акрэсціна або ў Жодзіна — пакуль невядома.