Затрыманых на Аршанскім фэсце асудзілі на суткі
Затрыманых на фэсце «Аршанская бітва» пакаралі 10-сутачнымі арыштамі.
У ноч з 4 на 5 верасня на фэсце «Аршанская бітва» былі затрыманыя адзін з арганізатараў фэста — Юрка Копцік, а таксама Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч.
Сёння стала вядома, што іх усіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і арыштавалі на 10 сутак.
Фэст «Аршанская бітва» ладзіцца з 1991 года. Некалі на ім прымалі прысягу на вернасць Беларусі. Адзін з самых старых фэстаў Беларусі, які апошнія дзесяцігоддзі праходзіў падпольна. Штогод за ім назіралі сілавікі.