За кветкі жанчынам — 15 сутак
Стачкамаўца, які дарыў жанчынам кветкі ў Салігорску, асудзілі на 15 сутак.

Аляксандра Новіка затрымалі 7 сакавіка ў салігорскім парку, калі ён дарыў жанчынам кветкі. Сёння ў будынку Салігорскага РУУСа прайшоў суд над стачкамаўцам «Беларуськалія».
Кветкі жанчынам каштавалі Аляксандру 15 сутак арышту.