Вядомая інтэрнэт-крама «Імбрык» зачыняецца. Але яе яшчэ можна падтрымаць

"Досыць доўга вагаўся, аднак мушу звярнуцца да вас па дапамогу. Рэч у тым, што розныя абставіны склаліся так, што мой "Імбрык" працуе апошні месяц. Гэта значыць, што ад 01.12.2020 можа спыніцца дзейнасць маёй інтэрнэт-крамы, фізічнага пункту ды іншых праектаў", — напісаў у фэйсбуку ўладальнік крамы "Імбрык" Алесь Мазанік.

Алесь Мазанік і Алесь Таболіч

Алесь Мазанік і Алесь Таболіч


Алесь Мазанік тлумачыць, што на закрыццё крамы паўплывала шмат розных фактараў. Але пры гэтым яму б не хацелася спыняць справу, што робіцца ўжо больш за 15 гадоў. "Інтэрнэт-крама ды іншы гандаль – гэта толькі частка дзейнасці, за ўвесь час былі ажыццяўлёныя дзясяткі ды дзясяткі культурніцкіх праектаў па ўсёй Беларусі, пераважная большасць з якіх ладзіліся ўласнымі сродкамі. Таму маю наступную просьбу: калі вы збіраліся нешта набыць да навагодніх ці іншых святаў – зрабіце гэта цягам лістападу".


Падтрымаць "Імбрык" можна наступным чынам:
1. Замовіць праз інтэрнэт-краму imbryk.by;2. Завітаць у Мінску ў ГЦ “Купалаўскі” (пад Кастрычніцкай плошчай, павільён №37, час працы 11-19, +375-29-757-58-67);3. Ці пералічыць грошы на картку Белгазпрамбанку 5299 2269 0058 7106 (11/22)