Урачыстае пахаванне салдат Корпуса аховы памежжа ў Даўгінава
«Сёння мы тут, каб годна развітацца з гэтымі салдатамі, выканаць свой польскі, беларускі, каталіцкі і праваслаўны абавязак», — адзначылі падчас урачыстасцяў на могілках.
На вайсковых могілках у Даўгінава, 100 км на поўнач ад Мінска, 27 верасня былі з ушанаваннямі пахаваны 5 салдат Корпуса аховы памежжа, загінуўшых у верасні 1939 г., астанкі якіх былі эксгумаваны ў апошнія тыдні.
«Дэвізам салдат КАП было служыць і абараняць», — гаварыў падчас урачыстасці намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Якуб Скіба.
«У ноч з 16 на 17 верасня салдаты з пагранзаставы Новы Пагост на ўсходняй мяжы II РП гераічна супрацьстаялі перавышаючым сілам ворага, у гэтым баі загінуў камандзір узвода Стэфан Комар і некалькі яго салдат, тых салдат, з якімі мы сёння развітваемся», — гаварыў Я.Скіба на могілках у Даўгінава Мінскай вобласці.
12 верасня, падчас пошукавых прац польскіх і беларускіх спецыялістаў, недалёка былой пагранзаставы былі знойдзены астанкі пяці вайскоўцаў, загінуўшых у верасні 1939 г.
Урачыстыя мерапрыемствы ў сераду распачаліся з набажэнства за салдат у прыходскім касцёле ў Даўгінава. Пасля ў суправаджэнні ганаровай варты пагранічнай службы труны з астанкамі польскіх салдат былі перавезены на вайсковыя могілкі.
Афіцыйную польскую дэлегацыю, дыпламатаў і салдат пагранічнай службы суправаджала шматлікая група жыхароў Даўгінава. «На ўсходняй мяжы II РП яны змагаліся з бандытызмам, савецкімі дыверсійнымі атрадамі, затрымалі камуністычную рэвалюцыю, якая згодна з планамі савецкіх улад павінна была праз Польшчу распаўсюдзіцца далей па Еўропе», — гаварыў Я. Скіба пра салдат КАП.
Я. Скіба працытаваў словы прысягі, якую прыносілі салдаты гэтага фарміравання, створанага ў 1924 г., і дадаў, што ў месцах службы яны выконвалі не толькі чыста вайсковыя функцыі, але і дапамагалі мясцовым жыхарам, незалежна ад нацыянальнасці. «Дзейнасць КАП і яго патрыятызм сёння натхняюць і з’яўляюцца ўзорам для польскай пагранічнай службы, прадстащники якой прысутнічаюць сярод нас», — сказаў Скіба.
«У тую ноч салдаты пагранзаставы ў Новым Пагосце несці службу як заўсёды, слухалі навіны з фронту, разважаючы, калі пачнуць змагацца з гітлераўскімі ордамі. Ніхто тады не думаў, што ім не давядзецца ўступіць у такі бой. Яны загінулі ад савецкіх рук там, дзе служылі», — гаварыў намеснік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці праф.Кшыштаф Швагжык. Праф. Швагжык падкрэсліў, што ўрачыстасць стала магчымай толькі дзякуючы мясцовым жыхарам, якія — нягледзячы на небяспеку — пахавалі астанкі салдат, а пасля перадавалі памяць пра іх наступным пакаленням, што праз 78 гадоў дазволіла знайсці, эксгумаваць і перапахаваць польскіх салдат. «Нехта паклаў аднаму з нашых салдат у рукі ружанец, напэўна, была прачытана кароткая малітва», — гаварыў праф. Швагжык. «Падчас эксгумацыі ў аднаго з салдат у руках усё яшчэ быў той самы ружанец з 1939 года», — дадаў ён.
К. Швагжык падзякаваў мясцовым жыхарам і салдатам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі, якія разам з экспертамі ІНП праводзілі эксгумацыйныя працы. «Сёння мы тут, каб годна развітацца з гэтымі салдатамі, выканаць свой польскі, беларускі, каталіцкі і праваслаўны абавязак», — гаварыў Швагжык.
Ва ўрачыстасці на вайсковых могілках у Даўгінава, дзе спачываюць, між іншым, польскія салдаты, якія загінулі падчас вайны з бальшавікамі ў 1920 г., удзельнічалі таксама намеснік галоўнага каменданта пагранічнай службы ген. Томаш Прага, пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, дыпламаты, акрэдытаваныя ў гэтай краіне, і прадстаўнікі мясцовых улад. Малітву за памерлых прачыталі каталіцкі і праваслаўны святары. Пахаванне праходзіла ў суправаджэнні ганаровай роты пагранічнай службы. У канцы аркестр пагранічнай службы выканаў твор «Спі, таварыш», прагучалі ўрачыстыя залпы салюта.
«Хачу падкрэсліць, што ў польскай традыцыі — гістарычнай і сучаснай — вайсковыя могілкі і годнае пахаванне салдат, незалежна ад таго, на чыім баку яны змагаліся, — гэта святое. Я рады, што сёння мы разам з беларускімі партнёрамі працягваем гэту традыцыю», — гаварыў Конрад Паўлік, выказваючы падзяку беларускім уладам за супрацоўніцтва, а мясцовым палякам і беларусам, у т.л. мясцовым жыхарам, за дапамогу ў аднаўленні вайсковых могілак.