Улады Гродна не дазволілі аўтапрабег у падтрымку беларускіх і расійскіх сілавікоў
Чыноўнікі Гродзенскага гарвыканкама не дазволілі аўтапрабег у падтрымку сілавікоў. Арганізаваць яго хацела актывістка «Інфаспецназа» Вольга Бондарава.
![bondareva_1803.jpg bondareva_1803.jpg](/img/v1/images/bondareva_1803.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мерапрыемства было запланаванае на 26 сакавіка. Прыняць
удзел у ім мусілі каля 20 аўтамабіляў. Мэта акцыі — «выказаць падтрымку
работнікам сілавых структур Беларусі і Расіі ў іх працы па абароне
правапарадку».
У афіцыйным адказе, які падпісаў намеснік старшыні
гарвыканкама Андрэй Болтрык, ёй падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Але аўтапрабег не дазволілі, спаслаўшыся на рамонт дарог у горадзе.
Арганізатарцы прарпанавалі далучыцца да святкавання Дня Перамогі і Дня
Незалежнасці.
Праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да
адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці — за кантрабанду цыгарэт. Пасля выбараў-2020 здымала
на відэа стужкі, налепкі і сцягі, развешаныя ў Гродне.
Паводле «Еўрарадыё».