У Віцебску пасадзілі дрэвы ў памяць Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага (фота)

10 дрэўцаў у гонар Нябеснай сотні, перадусім беларусаў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага, з’явіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева, паведамляе Vitebskby.com.



drevy_pamiacj_carkashyna_i_zyznieuskaha.jpg

Сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” разам з дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну. Гэта малады раён, і тут амаль пустыня.


Тое, што мы можам, — робім самі. А вось паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць магчымасцяў няма — гэта абавязак віцебскай улады, якая даўно забылася на свае абяцанні, — адзначыла Таццяна Севярынец, каардынатар БХД і кіраўнік кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску”. — Хацелася б, каб наш прыклад падхапілі жыхары Білева, а іх амаль ужо 30 тысяч, і самі стваралі ўмовы для лепшага жыцця”.


1445948752_drea.jpg


1445948792_drea1.jpg


1445948763_drea2.jpg


1445948744_drea3.jpg


1445948785_drea4.jpg


1445948801_drea5.jpg


1445948811_drea6.jpg


  bchd.info