У Магілёве помнік Леніна аблілі чырвонай фарбай
Помнік Леніну, размешчаны каля аўтазавода імя Кірава ў Магілёве, аблілі чырвонай фарбай. Пра гэта паведаміў удзельнік інтэрнэт-супольнасці «Магілёў real» Мікіта Раманоўскі.
«У ноч з 21 на 22 траўня хтосьці абліў чырвонай фарбай Леніна каля ДК на заводзе Кірава і зрабіў надпіс «Забойца мільёнаў людзей», — паведаміў блогер.
Да моманту прыезду да помніка журналістаў сляды чырвонай фарбы заставаліся толькі на асфальце. І пастамент, і скульптура зафарбаваныя чорнай фарбай. Рабочыя, якія займаліся прывядзення помніка ў ранейшы выгляд, мяркуюць, што невядомыя кідалі флаконы з фарбай, якія разбіваліся і залівалі каменную скульптуру.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, супрацоўнікі праваахоўных органаў апытвалі мясцовых жыхароў, праводзячы пакватэрны абход. Пра гэта журналістам распавялі жыхары бліжэйшых дамоў.
Варта адзначыць, што напярэдадні, 21 красавіка, аналагічны інцыдэнт адбыўся ў Брэсце. Там невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну, усталяваны на галоўнай плошчы горада. На месцы таксама працавала следча-аператыўная група.
Расійскі рэвалюцыянер, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч Уладзімір Ульянаў (Ленін) нарадзіўся 22 красавіка 1870 года.
naviny.by