У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ

Пра гэта паведаміла маці палітвязня Людміла Івашына. 

iv1_3_1.jpg


«Мне сёння стала вядома, што падчас знаходжання ў карцары ў Дзяніса здарыўся сардэчны прыступ. Ніколі раней падобнага не адбывалася. Не дзіўна, бо ў камеры "парылка": вокны зачыненыя, вентылятар перадаць нельга. Усё гэта называецца адным словам — катаванне», — распавяла Людміла Івашына.
Яна таксама дадала, што Дзянісу зрабілі ЭКГ.


Журналіст і аўтар «Новага Часу» Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка супрацоўнікамі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Блізкія мяркуюць, што гэта звязана з апошнім яго расследаваннем пра службу былых украінскіх «беркутаўцаў» у Беларусі і з інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время».