У Беларусі ўжо 1331 палітвязень. Гэта падлікі праваабаронцаў, насамрэч іх нашмат болей
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Агулам на сёння палітычных зняволеных у Беларусі 1331, але гэта толькі паводле спісаў праваабарончай супольнасці. Насамрэч рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах нашмат болей беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.
Сёння палітвязнямі прызнаныя 12 мужчын:
Іван Карабельнікаў — асуджаны па арт. 341 КК за надпіс на плоце «Нет войне» да трох месяцаў арышту;
Арцём Калашук — асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу Лукашэнкі, пракурора і суддзі да васьмі месяцаў пазбаўлення волі;
Барыс Кайзер — асуджаны па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да аднаго году і трох месяцаў пазбаўлення волі;
Дзмітрый Крывулька — асуджаны па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да аднаго году і шасці месяцаў пазбаўлення волі;
Сяргей Ананьеў — асуджаны па арт. 364 КК за выказванне мяркавання, у якім адсутнічалі пагрозы ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Яўген Ліцкевіч — асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Уладзіслаў Шалабанаў — узяты пад варту па арт. 365 КК за выказванне мяркавання, ў якім адсутнічалі пагрозы ў дачыненні да прадстаўніка ўлады;
Сяргей Сясіцкі — узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі;
Віталь Грыгель — узяты пад варту па «справе Зельцара»;
Аляксандр Пугач — узяты пад варту па арт. 369 КК і арт. 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі;
Сяргей Скакун — узяты пад варту па арт. 391 КК за абразу суддзі;
Павел Варапай — асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 368 КК, 369 КК, 188 КК, 391 КК за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі і за паклёп.