У Беларусі цяпер нельга курыць у кавярнях і цягніках

Забарона курэння ў кавярнях і цягніках пачала дзейнічаць у Беларусі.

iz.ru

iz.ru

Дэкрэт №2, у сувязі з якім антытытунёвае заканадаўства становіцца больш жорсткім, уступіў у сілу 27 ліпеня, – паведамляе БелТА.
Між іншым, да аб’ектаў, у якіх цяпер дзейнічае поўная забарона на курэнне, аднесены станцыі метрапалітэна, грамадскі транспарт, ліфты, дзіцячыя пляцоўкі, аўтамабілі, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14-ці гадоў.
Да аб’ектаў, у якіх курэнне дазволена ў спецыяльна створаных месцах, аднесены арганізацыі аховы здароўя, культуры, гандлёвыя аб’екты, аб’екты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, дзяржаўныя органы, вакзалы, аэрапорты, тэрыторыі пляжаў.
racyja.com